Перайсці да зместу

Феафіл Іванавіч Анісовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Феафіл Іванавіч Анісовіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 (25) чэрвеня 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 29 жніўня 1988(1988-08-29) (77 гадоў)
Жонка Адэля Лаўрэнцьеўна Анісовіч
Род дзейнасці мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дэкаратар
Месца працы
Вучоба
Член у

Феафіл Іванавіч Анісовіч (12 (25) чэрвеня 1911, ст. Араны, цяпер Літва — 29 жніўня 1988) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, афарміцель.

Нарадзіўся 12 (25) чэрвеня 1911 года на станцыі Араны. Скончыў у 1934 годзе Віцебскі мастацкі тэхнікум. Удзельнік мастацкіх выставак з 1944 года[1].

Працаваў у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацкага афармлення інтэр’ераў. Быў у 1944 годзе арганізатарам і галоўным мастаком лабараторыі мастацкіх промыслаў Белпрамсавета, у 1945—1951 гадах афармляў выстаўкі мастацкіх промыслаў, у 1951—1975 гадах займаўся вытворчай эстэтыкай[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1965 года[1].

Памёр 29 жніўня 1988 года[1].

Асноўныя творы святочныя абрусы-габелены, роспісы тканін, сувенірныя вырабы па пераборнаму ткацтву, цацкі. Адзін са складальнікаў альбома «Беларускі народны арнамент»[1].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны[1].

Верагодна, быў у шлюбе з мастачкай Адэляй Анісовіч (1911—1991).

  1. а б в г д е Анісовіч Феафіл Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.