У глыбіні сібірскіх руд
Выгляд
У глыбіні сібірскіх руд | |
---|---|
Во глубине сибирских руд | |
Жанр | верш |
Аўтар | Аляксандр Пушкін |
Мова арыгінала | руская |
Дата напісання | 1827 |
Дата першай публікацыі | 1856 |
Перакладчык | Юрка Гаўрук |
Папярэдні | верш «Стансы» |
Наступны | верш «Арыён» |
Электронная версія | |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«У глыбіні сібірскіх руд» (руск.: Во глубине сибирских руд) — верш Аляксандра Пушкіна, напісаны ў 1827 годзе і апублікаваны толькі ў 1856 годзе. Дакладнае датаванне твору вагаецца паміж канцом снежня 1826 — пачаткам снежня 1827 гг., бо Пушкін перадаў яго дзекабрыстам разам з пасланнем да Івана Пушчына («Мой первый друг, мой друг бесценный») праз Аляксандру Мураўёву, якая ад’язджала з Масквы да мужа на катаргу ў пачатку студзеня 1827 года.
На пасланне Пушкіна існуе знакаміты вершаваны адказ Аляксандра Адаеўскага («Струн вещих пламенные звуки»).