Уільям Камеран Мак-Кул
Выгляд
Уільям Камеран Мак-Кул (21 верасня 1963-1 лютага 2003) — амерыканскі астранаўт, здзейсніў адзіны палёт у студзені-лютым 2003 г на шатле Калумбія. Загінуў 1 лютага 2003 года пры вяртанні на Зямлю.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1979г. - Сярэдняя школа Каранада ў горадзе Лабьэк, шт. Тэхас, ЗША;
- 1983г. - Акадэмія ВМС ЗША (бакалаўр ў галіне прыкладных навук);
- 1985. - Мэрылендскі ўніверсітэт (магістр ў галіне праграмавання);
- 1992г. - Аспірантура Акадэміі ВМС ЗША (магістр ў галіне аэранаўтыкі).
Воінская служба
[правіць | правіць зыходнік]З 1986 па 1996 год служыў у частках радыёэлектроннай выведкі ВМС, у тым ліку ў злучэннях, што базаваліся на авіяносцы Coral Sea і Enterprise. Меў налёт 2100 гадзін на самалётах 24 тыпаў.