У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Кавендыш.
Уільям Кавендыш (8 мая1720 — 3 кастрычніка1764, Спа, Германія) — 4-ы герцаг Дэваншырскі, пяты прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі з 16 лістапада 1756 па 25 чэрвеня 1757. Прадстаўнік багатага роду Кавендыш. Уільям Кавендыш абіраўся членам парламента ў Дэрбішыры 1741 і 1747 гадах. У 1751 годзе перайшоў з палаты абшчын у палату лордаў. З 2 красавіка 1755 па 3 студзеня 1757 года — лорд-лейтэнант (намеснік) Ірландыі. У трыццаць шэсць гадоў абраны прэм’ер-міністрам. У гэтым статусе прабыў 225 дзён.