Усходняе Памор’е
Усходняе Памор'е, або Гданьскае Памор'е (польск.: Pomorze Wschodnie; ням.: Pommerellen) — гістарычная вобласць на поўначы Польшчы, на беразе Балтыйскага мора і яго Гданьскага заліва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Усходняе Памор'е ўвайшло ў склад Польскай дзяржавы ў сярэдзіне X стагоддзя, у перыяд кіравання князя Мешкі I. Пры ім у вусці ракі Вісла быў заснаваны галоўны горад гэтага рэгіёна — Гданьск. Пасля смерці польскага князя Баляслава III Крывавустага (1138 г.) Усходняя Памеранія паступова адасобілася ад астатніх польскіх княстваў, утварыўшы паў-незалежную дзяржаву з уласнай дынастыяй. У 1294 г. князь вялікапольскі Пшэмысл II далучыў да сваіх уладанняў Усходнюю Памеранію і быў абвешчаны каралём Польшчы.
Пасля смерці Пржамыслава II пачалася барацьба за ўладу над польскім узбярэжжам паміж польскімі каралямі і брандэнбургскімі маркграфамі. Для адлюстравання брандэнбургскай пагрозы кароль Уладзіслаў I Лакетак у 1308 г. звярнуўся па дапамогу да Тэўтонскага ордэна. Рыцары захапілі Гданьск і заснавалі на гэтай тэрыторыі ўласную дзяржаву. Такім чынам з 1308 г. Усходняе Памор'е апынулася пад уладай Тэўтонскага ордэна. Толькі ў 1466 г., паводле Торунскага міру Усходняе Памор'е было вернута Польшчы і ўвайшло ў склад так званай Каралеўскай (ці Заходняй) Прусіі, правінцыі пад уладай польскага караля, якая аднак карыстался пераважна нямецкім правам. Пасля першага падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772 г. большая частка Усходняга Памор'я дасталася Прусіі. Другі падзел прынёс Прускаму каралеўству Гданьск і астатнія ўсходне-паморскія тэрыторыі. У складзе Прускай дзяржавы Усходняе Памор'е ўтварала правінцыю Заходняя Прусія. У 1919 г. гэтыя тэрыторыі былі падзелены на тры часткі — германскую, польскую і вольны горад Гданьск. Падчас Другой сусветнай вайны фашысцкая Германія захапіла ўсю тэрыторыю Усходняга Памор'я, але ў 1945 г. гэты рэгіён, нарэшце, канчаткова ўвайшоў у склад Польскай рэспублікі.
Радавод князёў Усходняга Памор'я
[правіць | правіць зыходнік]- Сабеслаў I (Subislaw), каля 1155—1187
- Самбар I, 1187—1207
- Сабеслаў II (Subislaw), памёр маладым
- Мсцівой I, 1207—1220
- Святаполк II Вялікі, 1220—1266
- Мсцівой II, 1266—1294
- Кацярына (Katharina)
- Варціслаў II (Wratislaw), (1266—1271)
- Мсцівой II, 1266—1294
- Варціслаў I (Wratislaw) 1220—1229
- Самбар II, 1220—1272
- Маргарэт Самбрыя (Margaret Sambiria) (1230—1282)
- Эйпвімія (Euphemie)
- Салам (Salome)
- Яланта (Jolanthe)
- Гертруда (Gertrude)
- Рацібар
- Вітаслава (Witoslawa)
- Міраслава (Miroslawa)
- Хедвіг (Hedwig)
- Святаполк II Вялікі, 1220—1266
- Самбар I, 1187—1207
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Усходняе Памор'е ляжыць у прыбалтыйскай нізіне. Асноўная рака рэгіёна — Вісла, якая ўпадае ў Гданьскі заліў. Уздоўж узбярэжжа цягнецца ланцуг невялікіх азёр.
Найбуйнейшыя гарады (даныя на 2004 год):
- Гданьск (460 тыс. чал.)
- Гдыня (253 тыс. чал.)
- Тчэў (60 тыс. чал.)
- Старогард Гданьскі (48 тыс. чал.)
- Хайніцы (40 тыс. чал.)
- Сопат (40 тыс. чал.)
На тэрыторыі Усходняга Памор'я захаваліся прадстаўнікі старажытнага насельніцтва польскіх прыбалтыйскіх нізін — кашубы, якія размаўляюць на ўласнай кашубскай мове.
У наш час Усходняе Памор'е ўваходзіць у склад Паморскага ваяводства Польшчы.