Перайсці да зместу

Уладзіслаў Камінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Камінскі
Дата нараджэння 1902
Альма-матар
Член у
Працаваў у гарадах Брэст

Уладзіслаў Камінскі (польск.: Władysław Kamiński; 1902 — ?) — польскі архітэктар, які працаваў у Брэсце.

Скончыў у 1930 годзе факультэт архітэктуры Варшаўскай палітэхнікі. Працаваў па кантракце ў Брэсце-над-Бугам у Палескам ваяводскім упраўленні па кантракце з 1932 г. Член Саюза архітэктараў Польшчы (перад 1939)[1].

Аўтар праектаў ў стылі мадэрнізму ў Брэсце-над-Бугам: дома Міхаіла і Аляксандры Лаганчук (1937) па адрасе вул. Кіліньскага, 18 (цяпер вул. Камуністычная, 14), дома Фурсаў (1937) па вуліцы Лістоўскага (цяпер вул. Будзённага, 3)[1].

Зноскі

  1. а б Каминский Владислав // Брест моей памяти — 30-60-е годы ХХ века