Уладзімір Парфір’евіч Юзьвюк
Уладзімір Парфір’евіч Юзьвюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1868 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1943 |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Адукацыя |
|
Веравызнанне | праваслаўе |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Парфір’евіч Юзвюк (1868, Высокае, Гродзенская губерня — 1943) — дэпутат IV Дзяржаўнай Думы ад Віленскай губерні, заснавацель і кіраўнік Віленскага аддзела Саюза рускага народа.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын псаломшчыка. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю (1890). Свяшчэннік, протаіерэй, настаяцель царквы ў мястэчку Гальшаны, Ашмянскага павета., Віленскай губерні. Дэпутат епархіяльных з’ездаў, вядомы царкоўны дзеяч. Арганізатар і старшыня мясцовай пажарнай дружыны, наладжвальнік і старшыня ўпраўлення пазыковага таварыства, старшыня санітарнай камісіі. Заснавальнік мясцовага аддзела Саюза рускага народа (СРН). Кандыдат у члены Галоўнага Савета СРН (1912).
У Дзярждуме актыўна выступаў у абарону праваслаўя ў паўднёва-заходніх губернях ад замахаў каталіцкай і ўніяцкай цэркваў. Абіраўся ў члены думскіх камісій па фінансавых пытаннях і па барацьбе з нямецкім засіллем (1915). Пасля рэвалюцыі — актыўны дзеяч у абарону праваслаўнай веры ў Польшчы (у 1930 абраны віцэ-старшынёй Перадсаборнага Сходу Праваслаўнай царквы ў Польшчы).
Памёр у 1943 гозе, пахаваны ў Гальшанах на царкоўным дворыку, насупраць галоўнага ўваходу ў царкву[1].
Зноскі
- ↑ Юзьвюк Уладзімір Парфір’евіч (1868—1943)(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1868 годзе
- Нарадзіліся ў Высокім
- Памерлі ў 1943 годзе
- Пахаваныя ў Гальшанах
- Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
- Члены Саюза рускага народа
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Віленскай губерні
- Протаіерэі
- Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі IV склікання
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Польшчы
- Саюз рускага народа