Уладзімір Мікалаевіч Краўчанка
Нарадзіўся |
1955 Гомельская вобласць, БССР, СССР |
|||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Альма-матар | ||||||||||||||||||||||
Рост | 214 см | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтравы | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Уладзімір Мікалаевіч Краўчанка (нар. 1955, Гомельская вобласць, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Цэнтравы. Майстар спорту СССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец гомельскага баскетбола. Першы трэнер — Леанід Мікалаевіч Макарэвіч. Навучаўся ў спортінтэрнаце ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (1978).
У 1970—1980-х гадах быў адным з вядучых гульцоў мінскага РТІ. Таксама выступаў за беларускія клубы «Сож» (Гомель), ЭНКА (Мінская вобласць), «Аўтазаводзец» (Мінск), балгарскі «Лудагорац» (Разград).
У складзе юніёрскай зборнай СССР (U-18) выступаў на чэмпіянаце Еўропы-1974 (5-е месца). У складзе студэнцкай зборнай СССР стаў сярэбраным прызёрам Універсіяды-1977.
Пасля заканчэння БДУФК трапіў пры размеркаванні ў БНТУ, дзе працаваў, з невялікім перапынкам, больш 40 гадоў, быў старшым выкладчыкам кафедры «Спорт» спыртыўна-тэхнічнага факультэта, тренерам студэнцкай каманды па баскетболе. У 2000-х гадах быў другім трэнерам клуба «Мінск-БНТУ», які выступаў у чэмпіянаце Беларусі. У сезоне 1998/99 быў галоўным трэнерам клуба РТІ-АЗАА-2 (Асіповічы).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995.
- Сярэбраны прызёр Сусветнай Універсіяды (1): 1977.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Бондарь А.И. Летопись белорусского баскетбола. — Мн.: ОО «Белорусская федерация баскетбола», 2005. — С. 28, 37, 108. — 127 с.