Уладзімір Аляксеевіч Кобец
Уладзімір Аляксеевіч Кобец | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Уладзімір Аляксеевіч Кобец |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1971 (53 гады) |
Месца нараджэння | Слонім, Беларусь |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | географ-эколаг, менеджар-эканаміст |
Род дзейнасці | палітык |
Бацька | Аляксей Васільевіч Кобец |
Маці | Вера Фёдараўна Кобец |
Жонка | Ульяна |
Дзеці | Яна, Чэслаў-Дамінік |
Узнагароды | медаль МЗС Славакіі |
Уладзімір Аляксеевіч Кобец (нар.7 лістапада 1971, Слонім) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў і каардынатараў руху «Зубр», кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Саннікава ў 2010 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля школы, ў 1989 г., скончыў БДУ па спецыяльнасці «географ-эколаг». Мае два дыпломы дыстанцыйных курсаў шведскага ўніверсітэта Упсала — «Народанасельніцтва Балтыі» і «Навакольнае асяродзе рэгіёна Балтыйскага мора». Быў накіраваны на працу ў Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзя. У 1999 годзе пераведзены ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзя. Член Беларускага геаграфічнага таварыства.
Быў членам управы БНФ і ўзначальваў адну з раённых структур. У 2000 г. з адзнакай скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «менеджар-эканаміст». У тым жа годзе пакінуў дзяржаўную службу і стаў адным з заснавальнікаў і каардынатараў руху «Зубр».
Падчас выбараў кандыдата ў Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь 2010 г. — кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Саннікава.
Бвў затрыманы аператыўнікамі КДБ праз два дні пасля Плошчы-2010 ў 15.30 21 снежня 2010 года. Прад'яўлена абвінавачанне па 1 і 2 частках артыкула «Масавыя беспарадкі». Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. У ноч на 27 студзеня 2011 года адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. 29 жніўня Уладзімір Кобец атрымаў па пошце пастанову пра закрыццё супраць яго крымінальнай справы, а таксама дазвол зноў выязджаць за межы краіны.
У верасні 2011 г. напісаў у СМІ ліст, з якога вынікала, што Уладзімір Кобец пакінуў Беларусь. Прычынамі гэтага, паводле яго слоў, сталі ціск і катаванні падчас знаходжання ў СІЗА, а пазней — пагрозы яго сям'і пасля вызвалення пад падпіску. Кобец заявіў пра спробы яго вярбоўкі.[1]
Зараз знаходзіцца ў Варшаве. Працуе сустаршынёй Беларускага дома ў Варшаве.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль МЗС Славакіі за персанальны ўнёсак у развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці.
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2017. Праверана 27 сакавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Palitviazni.info 2013 г. c.-141
- Супраць плыні А. Тамковіч 2011 г. С. 29-40.
- Жыццё пасля кратаў А. Тамковіч −2013 г. — 31-38 с.с. — ISBN 978-985-6025-25-2
- За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак.— Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. — (ст.132-133).
- 2006 — Kobets Uladzimir, Shepherd Robin, Jeans Solidarity Campaign. A. Case Study of a Civic Pro-Democracy Movement in Belarus, German Marshall Fund of the United States, Bratislava, March 2006
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- https://charter97.org/ru/news/2015/8/3/162893/
- http://www.nv-online.info/by/146/politics/26679/%D0%92%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%80-%D0%9A%D0%BE%D0%B1%D0%B5%D1%86-%E2%80%94-%D0%BD%D0%B0--%D1%81%D0%B2%D0%BE%D0%B1%D0%BE%D0%B4%D0%B5.htm Архівавана 28 студзеня 2011.
- http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&news=103742(недаступная спасылка)
- http://babruysk.by/vladimir-kobec-kak-menya-verbovali-v-kgb/ Архівавана 16 мая 2017.
- http://www.dw.com/ru/%D0%B5%D0%B2%D1%80%D0%BE%D0%BF%D0%B5%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C-%D0%B4%D0%B5%D0%B9%D1%81%D1%82%D0%B2%D1%83%D0%B5%D1%82-%D1%82%D0%B5%D0%BF%D0%B5%D1%80%D1%8C-%D0%B8%D0%B7-%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%88%D0%B8/a-16677322