Уладзімір Ільіч Бакаеў
Уладзімір Ільіч Бакаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лютага 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Уладзімір Ільіч Бакаеў (нар. 8 лютага 1949, Баку) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1971 годзе Азербайджанскі політэхнічны інстытут. Працаваў ва Упраўленні будаўніцтвам Сургуцкага ДРЭС, дзе распрацаваў праекты планіроўкі мікрараёна, інтэр’еры будынкаў Дзяржбанка, Будбанка, універмага. З 1975 года — старшы архітэктар у Мінскпраекце, з 1983 года — начальнік архітэктурна-рэстаўрацыйнага аддзела ў ВА «Белрэстаўрацыя».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Жыве ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: жылыя дамы ў мікрараёнах Курасоўшчына-3 (1975), Паўднёвы Захад-1 (1976), дом для маласямейных па вул. Бельскага (1977), блок бытавога абслугоўвання ў мікрараёне Серабранка-7 (1979); у аўтарскім калектыве: праект забудовы мікрараёна Паўднёвы Захад-2 (1980), рэканструкцыя квартала Траецкага прадмесця (1981).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бакаев Владимир Ильич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)