Указ
Указ — пастанова вярхоўнага органа ўлады, якая мае сілу закона[1]. Павінен адпавядаць Канстытуцыі і законам краіны, а таксама прымацца з улікам норм міжнароднага права.
Балгарыя
[правіць | правіць зыходнік]Згодна арт. 102 Канстытуцыі Рэспублікі Балгарыя Прэзідэнт Балгарыі мае права выдаваць адзіны прававы акт — Указ, які ён павінен абмеркаваць з іншымі галінамі ўлады, за выключэннем тых, што адносяцца да Народнага сходу (напрыклад, роспуск) і ўрада (напрыклад, прызначэнне службовай асобы).
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]У Рэспубліцы Беларусь права выдаваць указы належыць Прэзідэнту. Маюць абавязковую сілу, вяршэнства над актамі іншых дзяржаўных органаў і службовых асоб. Пэўныя ўказы (аб увядзенні ваеннага становішча, абвяшчэнні поўнай або частковай мабілізацыі) падлягаюць зацвярджэнню ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Указы або іх асобныя палажэнні, якія разыходзяцца з законам, не маюць юрыдычнай сілы[2].
Расія і СССР
[правіць | правіць зыходнік]У Расійскай імперыі пад гэтую назву падпадалі вельмі разнастайныя дзяржаўныя акты, якія падпісваў цар (імператар) ці ўпаўнаважаныя асобы.
У СССР указамі былі заканадаўчыя акты, якія выдаваў кіраўнік урада або Вярхоўны Савет. Указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР былі аўтаматычна абавязковымі для рэспубліканскіх органаў.
У адпаведнасці з артыкулам 90 Канстытуцыі Расіі Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі выдае ўказы і распараджэнні, якія абавязковыя для выканання на ўсёй тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і не павінны супярэчыць Канстытуцыі Расіі і федэральным законам[3].
Зноскі
- ↑ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.685.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- ↑ Конституция Российской Федерации
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).