Тыяна Бошкавіч
Тыяна Бошкавіч | |
---|---|
сербск.: Тијана Бошковић | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | дыяганальны нападнік |
Клуб | Эджзаджыбашы |
Нарадзілася |
8 сакавіка 1997 (27 гадоў) |
Грамадзянства |
Боснія і Герцагавіна Сербія |
Гады кар’еры | 2007— |
Рост | 193 см |
Вага | 82 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тыяна Бошкавіч (сербск.: Тијана Бошковић; 3 сакавіка 1997, Трэбіне) — сербская валейбалістка, дыяганальная нападная турэцкага клуба «Эджзаджыбашы» і зборнай Сербіі. Сярэбраны прызёр Кубка свету, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы, двухразовая чэмпіёнка Сербіі, уладальніца Кубка і Суперкубка Сербіі, чэмпіёнка моладзевай еўрапейскай першасці, удзельніца чэмпіянату свету 2014 года. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ціна Бошкавіч нарадзілася 3 сакавіка 1997 года ў горадзе Трэбіне, Рэспубліка Сербская, Боснія і Герцагавіна. Гуляць у валейбол пачала з ранняга дзяцінства, ужо ва ўзросце дзесяці гадоў пераехала на сталае жыхарства ў горад Білеча і ўвайшла ў моладзевы склад мясцовага жаночага валейбольнага клуба «Херцаговац». У 2010 годзе прабілася ў асноўны склад каманды і цягам аднаго сезона выступала ў чэмпіянаце Босніі і Герцагавіны. Потым пераехала ў Сербію, у перыяд 2011—2015 гадоў прадстаўляла сербскі клуб «Партызан Візура» з Белграда і з часам прыняла сербскае грамадзянства.
Дэбютавала з асноўным складзе сербскай нацыянальнай зборнай у 2014 годзе на чэмпіянаце свету ў Італіі — Сербія шчасна пераадолела кваліфікацыю, заняўшы першае месца ў групе, аднак на самым турніры далезла толькі да другога групавога этапу, дзе заняла чацвёртае месца. Апроч гэтага, Бошкавіч здабыла перамогу ў заліку сербскай нацыянальнай першасці і на моладзевай першасці Еўропы сярод спартсменак да 19 гадоў (прызнана на гэтым турніры самым каштоўным іграком), стала ўладальніцай Суперкубка Сербіі[1][2][3][4].
Першага сур’ёзнага поспеху на сталым міжнародным роўні Тыяна Бошкавіч дамаглася ў 2015 годзе, калі далучылася да турэцкага клуба «Эджзаджыбашы» са Стамбула. У гэтым сезоне яна заваявала бронзавы медаль на Кубку свету ў Японіі, саступіўшы перадавую пазіцыю толькі камандзе Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пазней дадала ў паслужны спіс бронзавую ўзнагароду, атрыманую на чэмпіянаце Еўропы ў Бельгіі і Нідэрландах — тут на стадыі паўфіналаў сербкі былі спынены зборнай Расіі, якой прайгралі з рахункам 1:3, але ў суцяшальным матчы за трэцяе месца ўсё ж узялі верх над зборнай Турцыі 3:0.
Зноскі
- ↑ Team Roster - Serbia - FIVB Volleyball Women's World Championship Italy 2014 . FIVB. Праверана 25 September 2014.
- ↑ P2 VOLLEYBALL Match result . Праверана 26 September 2014.
- ↑ OK-VIZURA.COM: ODBOJKAŠKI KLUB PARTIZAN VIZURA, PRVI TIM(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2013. Праверана 26 September 2014.
- ↑ Player - Tijana Bošković - FIVB Volleyball Women's World Championship Italy 2014 . FIVB. Праверана 26 September 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тыяна Бошкавіч (англ.) — старонка на сайце чэмпіянату свету 2014 года
- Інтэрв’ю з Тыянай Бошкавіч (серб.)