Перайсці да зместу

Тур (князь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тур
аг.-усх.-слав.: Туръ
«Князь Тур», малюнак Паўла Татарнікава.
«Князь Тур», малюнак Паўла Татарнікава.
Князь тураўскі
зг. 980
Пераемнік магчыма Святаполк Уладзіміравіч

Званне Варагі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тур (аг.-усх.-слав.: Туръ) — першы вядомы князь тураўскі (зг. 980).

Разам з першым вядомым полацкім князем Рагвалодам, тураўскі князь Тураў стаіць каля вытокаў дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі.

Летапісныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]
Аркуш Аповесці мінулых часоў (Радзівілаўскі спіс) са згадкай Тура.

Пад 980 годам «Аповесць мінулых часоў» (XII ст.) пад паведамляе: «…быў Рагвалод прыйшоў з-за мора, і меў уладу сваю ў Полацку, a Тур — у Тураве, па ім і тураўцы празваліся» («…бе бо Рогъволодъ перешелъ изъ заморья, имяше волость свою Полотьске, а Туръ Турове, от него же и туровци прозвашася»).

Ва Усцюжскім летапісным зборы (XVI ст.) Тур названы братам Рагвалода. Іншых летапісных звестак пра Тура няма.

Пытанне гістарычнасці

[правіць | правіць зыходнік]

Пытанне гістарычнасці Тура не вырашана.

Адны навукоўцы (В. М. Тацішчаў, В. В. Ключэўскі, У. З. Завітневіч, М. М. Ціхаміраў) лічаць Тура гістарычнай асобай, бо ён згаданы летапісам побач гістарычнага Рагвалода.

Іншыя (А. А. Шахматаў, М. В. Доўнар-Запольскі, А. С. Грушэўскі, Дз. С. Ліхачоў) — лічаць летапісную згадку этымалагічнай легендай для тлумачэння назвы Турава, а Тура — асобай легендарнай.

На думку гісторыка П. В. Галубоўскага, Тур — мясцовае язычніцкае боства, раўназначнае Ярылу. Аднак, сам культ Ярылы з’явіўся толькі ў XVIII cт., быў лакальным і ніяк не звязаны з Тураўскім рэгіёнам.

На думку Пятра Лысенкі, магчыма, Тур — мянушка мясцовага князя, бо назва горада несумненна ўтворана ад антрапоніма (імя асобы)[1].

  1. Лысенка, П. Тур // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1. — Мінск, 2001. — С. 539.