Перайсці да зместу

Таццяна Вітальеўна Лісавенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Вітальеўна Лісавенка
Фатаграфія
Дата нараджэння 8 сакавіка 1960(1960-03-08) (64 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці дызайнер, дызайнер касцюмаў
Месца працы
Вучоба
Член у

Таццяна Вітальеўна Лісавенка (нар. 8 сакавіка 1960(1960-03-08)) — беларуская дызайнерка, выкладчыца і мастачка па касцюмах у тэатрах Мінска і Магілёва. Член Беларускага саюза дызайнераў з 1996 года.

У 1978 годзе скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыке і выяўленчаму мастацтву імя І. В. Ахрэмчыка.

У 1985 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт па спецыяльнасці «Мастацкае мадэляванне і афармленне вырабаў лёгкай прамысловасці».

У 1985—2013 гадах працавала мастачкай-мадэльеркай у ААТ «Алеся».

З 1992 года працуе мастачкай па касцюмах. Рабіла касцюмы для Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага ў Мінску (спектаклі «Аракул?», «Песняр», «Утаймаванне нязгодлівай» і іншыя), для Беларускага дзяржаўнага музыкальнага тэатра (балет «12 крэслаў», мюзікл «Соф’я Гальшанская») і для Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (спектакль «Кар’ера Доктара Рауса»).

Супрацоўнічала з Альфа-тэатрам, Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета, Магілёўскім драматычным тэатрам, тэатрамі «Тэрыторыя мюзікла», «Знiч», «ІнЖэст».

З 2016 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў дысцыпліны «Мастацкае праектаванне» і «Эксперыментальнае формаўтварэнне».

Арганізавала некалькі персанальных выстаў: «Таццяна і Тэатр» [1](Мінск, 2015), «Гісторыя аднаго спектакля» (Мінск, 2016), «Тэатр у маім жыцці» [2](Мінск, 2021).

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2023. Праверана 13 сакавіка 2023.
  2. https://zviazda.by/be/news/20210326/1616767242-u-muzei-teatralnay-i-muzychnay-kultury-mozhna-zirnuc-u-zakulisse