Талінскі заапарк
Талінскі заапарк | |
---|---|
Заснаваны | 25 жніўня 1939 |
Каардынаты | 59°25′15″ пн. ш. 24°39′29″ у. д.HGЯO |
Плошча |
|
Вэб-сайт | loomaaed.ee |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Талінскі заапарк (эст.: Tallinna Loomaaed) — заапарк у Таліне, Эстонія. Размешчаны на тэрыторыі мікрараёна Вескіметса.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны 25 жніўня 1939 года. Галоўная заслуга гэтага мерапрыемства належыць Саюзу аховы жывёл і Інстытуту аховы прыроды і турызму.
За два гады да гэтага, у 1937 годзе, каманда эстонскіх стралкоў выйграла Чэмпіянат свету ў Хельсінкі. Разам з «Аргенцінскай чарай» пераможцы прывезлі з сабой пацешны трафей — маладую рысь. Гэтая рысь аказалася першым экспанатам, а пазней і стала эмблемай талінскага заапарка. У 1983 годзе заапарк пераехаў на новую тэрыторыю ў раёне Вескіметса, дзе яму выдзелілі каля 87 гектараў зямлі.
Экспазіцыі
[правіць | правіць зыходнік]- Альпы
- Драпежныя птушкі
- Сярэдняя Азія
- Прыгажосці забалочаных месцаў
- Млекакормячыя арктычнай зоны
- Фазаны
- Паўднёвая Амерыка
- Тропікі (уключаюць таксама два «Трапічныя дамы»)
- Вадаёмы з вадаплаўнымі птушкамі
- Дзіцячы заапарк
- Кенгуру
- Ільвы
- Сланы
- Цюлені
- Леапарды
У заапарку больш за 350 відаў жывёл. Яны падзелены на асобныя экспазіцыі ў адпаведнасці з месцам паходжання — паўднёваамерыканская, арктычная, альпійская і іншыя. Асаблівы гонар заапарка ў Таліне — «Трапічны дом», дзе можна паглядзець на жывёлаў з гарачых джунгляў.