Тайная канцылярыя
Тайная канцылярыя | |
---|---|
руск. дарэф. Тайная канцелярія | |
Краіна |
|
Створана | 1686 |
Распушчана (ператворана) | 1801 |
Папярэднік | Прыказ тайных спраў |
Пераемнік | Міністэрства паліцыі Расійскай імперыі |
Кіраўніцтва | |
Кіраўнік | Фёдар Юр'евіч Рамаданаўскі, Іван Фёдаравіч Рамаданаўскі[d], Пётр Андрэевіч Талстой, Андрэй Іванавіч Ушакоў[d], Аляксандр Іванавіч Шувалаў[d], Q1574126? і Аляксандр Сямёнавіч Макараў[d] |
Та́йная канцыля́рыя[1] (руск. дарэф. Тайная канцелярія) — цэнтральная следчая і судовая па палітычных справах дзяржаўная ўстанова ў Расійскай імперыі ў XVIII стагоддзі.
Створана ў лютым 1718 года Пятром I у Маскве як надзвычайная часовая камісія па справе царэвіча Аляксея Пятровіча. З сакавіка 1718 года знаходзілася ў Петрапраўлаўскай крэпасці ў Санкт-Пецярбургу. Дзейнічаў філіял у Маскве. Падпарадкоўвалася Тайная канцылярыя непасрэдна цару і часткова Сенату. Займалася следствам і судовым разглядам найважнейшых палітычных спраў: замахі на цара і вышэйшых дзяржаўных асоб, спробы дзяржаўных пераваротаў, дзяржаўныя здрады, выпадкі буйнога казнакрадства і хабарніцтва, антыўрадавыя паўстанні, раскольніцтва.
Складалася Тайная канцылярыя з установы (2—4 «міністры», ці суддзі, з якіх адзін — П. А. Талстой лічыўся галоўным начальнікам) і ўласна канцылярыі (2—4 канцылярысты, 4—6 падканцылярыстаў і капіістаў)[1]. Следства звычайна праходзіла з выкарыстаннем катавання. На допытах часта прысутнічаў сам Пётр I[2]. Прыгаворы «міністраў» зацвярджаў сам цар, часам Сенат. Указам Кацярыны I ад 8 чэрвеня 1726 года[1] Тайная канцылярыя была скасавана, а яе справы і функцыі перайшлі да Праабражэнскага прыказа і Вярхоўнага тайнага савета. Адноўлена ў сакавіку[2] 1731 года пад назвай Канцылярыя тайных і вышуковых спраў. Зноў скасавана ўказам імператара Пятра III ад 23 лютага 1762 года[1], яе функцыі былі перададзены Тайнай экспедыцыі пры Сенаце.
Тайная экспедыцыя пры Сенаце
[правіць | правіць зыходнік]Тайная экспедыцыя створана ўказам імператрыцы Кацярынай II пры 1-м дэпартаменце Сената замест скасаванай Канцылярыі тайных і вышуковых спраў (Тайнай канцылярыі). Знаходзілася ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Мела кантору ў Маскве (на Лубянцы[1]). Афіцыйна Тайную экспедыцыю ўзначальваў генерал-пракурор Сената. Яго памочнікам і фактычным кіраўніком спраў быў обер-сакратар (1762—1793 гадах гэтую пасаду займаў С. І. Шашкоўскі). Тайная экспедыцыя праводзіла следчыя дзеянні і суды па значных палітычных справах. Пры экспедыцыі ствараліся часовыя следчыя камісіі. Следства часта суправаджалася катаваннем. Некаторыя прыгаворы зацвярджала сама Кацярына II. Скасавана Тайная экспедыцыя указам імператара Аляксандра I (ад 14 красавіка 1801 года[1]). Пасля скасавання функцыі Тайнай экспедыцыі былі падзелены паміж 1-м і 5-м дэпартаментамі Сената[2].
Сярод значных спраў, разгледжаных Тайнай экспедыцыяй: спроба падпаручніка В. Я. Міровіча вызваліць ад зняволення былога імператара Івана VI ў 1764 годзе, маскоўскі бунт 1771 года, справы Е. Пугачова, А. Радзішчава, Т. Касцюшкі і іншыя.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лукашэвіч А. М. Та́йная канцыля́рыя; Та́йная экспеды́цыя пры Сенаце // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 389—390. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Та́йная канцеля́рия / Овчинников Р. В. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 214. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Та́йная экспеди́ция при Сенате // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 214. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Работали по европейским нормам»: как Тайная канцелярия охраняла Петра I и российский суверенитет // Автономная некоммерческая организация «ТВ-Новости». Сетевое издание rt.com (руск.)
- Олег Белов Тайная канцелярия розыскных дел. Секретные службы Российской империи // АО "Издательский дом «С.-Петербургские ведомости» (руск.)
- Демьяненко М. А. Канцелярия тайных розыскных дел как орган политического сыска и его место в развитии государственного аппарата России в 1730-е годы // Вестник Краснодарского университета МВД России. 2012. № 4(18). (руск.)
- 14 апреля 1801 г. император Александр I упразднил Тайную экспедицию Сената. Из истории сыска в России // Военное обозрение (руск.)