Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам
Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам | |
---|---|
Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 52 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 2017 |
«Сярге́й Плытке́віч. Чалаве́к з фотаапара́там» — беларускі дакументальны фільм, зняты на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе.[1] Фільм дэманстраваўся ў межах анлайн-кінафестывалю BelarusDocs.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Фільм пра непаўторную беларускую прыроду. Адзін з магчымых шляхоў паказаць яе прыгажосць — праз чалавека, які па-сапраўднаму адчувае сябе непадзельным з ёй. На некаторы час прыняць яго ўспрыманне, паглядзець на «дзікую Беларусь» яго вачыма. Разам з ім наблізіцца да той рысы, за якой канчаецца бытавое чалавечае жыццё і пачынаецца таямніца прыроды. Гэты чалавек — журналіст і фатограф Сяргей Плыткевіч. Яго называюць «адным з самых аўтарытэтных спецыялістаў у галіне турызму», «мэтрам беларускай фатаграфіі» і «жывым класікам фотаанімалістыкі».
У фільме здымаўся
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр | Роля |
---|---|
Сяргей Плыткевіч |
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Вольга Дашук
- аператар — Анатоль Казазаеў
- гукааператар — Уладзімір Мірашнічэнка
- рэдактар — Уладзімір Мароз
- дырэктар — Уладзімір Заічанка
Зноскі
- ↑ "На «Беларусьфільме» знялі карціну пра фатографа-краязнаўца". «Минск-Новости». 30 декабря 2017. Архівавана з арыгінала 28 кастрычніка 2020. Праверана 2020-04-19.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам» на YouTube
- «Сяргей Плыткевіч: чалавек з фотаапаратам» на сайце «Звязды»
- СЯРГЕЙ ПЛЫТКЕВІЧ. ЧАЛАВЕК З ФОТААПАРАТАМ Архівавана 11 верасня 2019. на сайце «Лістапада»