Перайсці да зместу

Сяргей Мікалаевіч Мельнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Мельнік
Поўнае імя Сяргей Мікалаевіч Мельнік
Нарадзіўся 5 ліпеня 1995(1995-07-05)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 170 см
Вага 67 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Орша
Нумар 55
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2014 Беларусь Мінск 0 (0)
2014 Беларусь Мінск-2 25 (1)
2015 Беларусь Віцебск 14 (0)
2017 Беларусь Баранавічы 8 (0)
2017 Беларусь Смаргонь 12 (0)
2018 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 10 (0)
2018 Беларусь Чысць 9 (2)
2019 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 28 (1)
2020 Беларусь Ашмяны-БДУФК 16 (0)
2021 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 32 (2)
2022—2023 Беларусь Макслайн (Рагачоў/Віцебск) 44 (7)
2024— Беларусь Орша
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 лютага 2024.

Сяргей Мельнік (нар. 5 ліпеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Орша».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск». Выступаў за юнацкія каманды клуба, а ў сезоне 2013 трывала замацаваўся ў дубліруючым складзе «Мінска». Сезон 2014 таксама пачаў у дублі, але ў маі 2014 года быў пераведзены ў склад фарм-клуба «Мінск-2», у складзе якога выступаў у Першай лізе.

Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Сяргей накіраваўся ў стан мазырскай «Славіі», але доўгі прагляд скончыўся беспаспяхова[3]. Неўзабаве прыбыў на прагляд у «Віцебск», і ў красавіку 2015 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[4]. У пачатку сезона 2015 гуляў за дубль віцебскага клуба. 23 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі правага паўабаронцы ў матчы супраць мінскага «Дынама» (0:0).

У студзені 2016 года, пакінуўшы «Віцебск», праходзіў прагляд у складзе «Крумкачоў», але не падышоў[5] і ў выніку прапусціў сезон 2016 з-за траўмы. У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў», у чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2017 года стаў іграком «Смаргоні»[6], пакінуў клуб па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года[7].

Сезон 2018 пачаў у складзе мікашэвіцкага «Граніта»[8], аднак у ліпені па пагадненні бакоў пакінуў клуб[9]. У жніўні 2018 года далучыўся да «Чысці».

У лютым 2019 года папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[10]. Стаў трывалым іграком стартавага складу каманды, дапамог ёй па выніках сезона перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2020 года пакінуў «Арсенал»[11].

У красавіку 2020 года стаў іграком «Ашмянаў-БДУФК», дзе гуляў у стартавым складзе, аднак з верасня перастаў з’яўляцца на полі і ў кастрычніку пакінуў каманду. У пачатку 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў трывалым іграком асновы.

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з рагачоўскім «Макслайнам» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[12]. У якасці іграка стартавага складу дапамог «Макслайну» па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны. У лютым 2023 года стала вядома, што абаронца застаецца ў «Макслайне» (які неўзабаве пераехаў у Віцебск) на сезон 2023[13]. У снежні 2023 года пакінуў клуб[14].

У лютым 2024 года стаў іграком «Оршы»[15].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Мінск Беларусь 31 0
2014 (пач.) дубль Мінск Беларусь 6 1
2014 Д2 Мінск-2 Беларусь 25 1
2015 Д1 Віцебск Беларусь 14 0
2017 (1) Д2 Баранавічы Беларусь 8 0
2017 (2) Д2 Смаргонь Беларусь 12 0
2018 (1) Д2 Граніт Беларусь 10 0
2018 (2) Д2 Чысць Беларусь 9 2
2019 Д3 Арсенал Беларусь 28 1
2020 Д2 Ашмяны-БДУФК Беларусь 16 0
2021 Д2 Нафтан Беларусь 32 2
2022 Д2 Макслайн Беларусь 22 4
2023 Д2 Макслайн Беларусь 22 3

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[16].

  1. Sergey Melnik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/sergei_melnik/
  3. Ботяновский и Мельник покинули расположении "Славии" (руск.). football.by (3 сакавіка 2015). Праверана 7 лютага 2024.
  4. Мельник и Комлев пополнили ряды "Витебска" (руск.). football.by (9 красавіка 2015). Праверана 7 лютага 2024.
  5. Мельник, Руденок и Одейссо не подошли "Крумкачам" (руск.). football.by (2 лютага 2016). Праверана 7 лютага 2024.
  6. "Сморгонь" объявила о подписании четверых игроков (руск.). football.by (1 жніўня 2017). Праверана 7 лютага 2024.
  7. "Сморгонь" покинули 11 футболистов (руск.). football.by (15 лістапада 2017). Праверана 7 лютага 2024.
  8. 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2019.
  9. Первая лига. Тур 14. Садовский вне игры (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021.
  10. Дзержинский "Арсенал" представил эмблему и новичков (ФОТО) (руск.). football.by (19 лютага 2019). Праверана 7 лютага 2024.
  11. Мельник покинул "Арсенал" (руск.). football.by (27 студзеня 2020). Праверана 7 лютага 2024.
  12. Сергей Мельник пополнил ряды "Макслайна" (руск.). football.by (11 лютага 2022). Праверана 7 лютага 2024.
  13. Баланович и еще четыре игрока продлили контракты с "Макслайном" (руск.). football.by (25 лютага 2023). Праверана 7 лютага 2024.
  14. 5 игроков покинуло витебский «Макслайн» (руск.)(недаступная спасылка). bel.football (3 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2024. Праверана 6 лютага 2024.
  15. Сергей Мельник перешел в "Оршу" (руск.). football.by (6 лютага 2024). Праверана 7 лютага 2024.
  16. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 7 лютага 2024.