Сяргей Васілевіч Казека
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Сяргей Васілевіч Казека | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 верасня 1986[1] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см[2] | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Крумкачы | |||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Сяргей Казека (нар. 17 верасня 1986, Баранавічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Крумкачы».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец «Баранавічаў», з 2004 года гуляў за асноўную каманду, якая выступала ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
У студзені 2010 года перайшоў у «Гомель», стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У 2011 годзе разам з клубам трапіў у Вышэйшую лігу.
У снежні 2012 года перайшоў у «Мінск»[3], дзе таксама хутка замацаваўся ў аснове. Выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы або цэнтральнага паўабаронцы. У снежні 2013 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[4], дзе таксама стаў іграком асновы.
У студзені 2015 года пакінуў Жодзіна і перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[5]. Першую палову сезона 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы, з ліпеня пачаў выхадзіць на поле на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 «Шахцёр» вырашыў не падаўжаць кантракт з паўабаронцам, і Казека пакінуў клуб[6].
У студзені 2016 года стала вядома аб магчымым пераходзе Казекі ў латвійскі «Спартак», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў[7]. У выніку, паўабаронца пачаў новы сезон у Юрмале і дапамог камадзе стаць чэмпіёнам Латвіі. Сезон 2017 пачаў у складзе «Спартака», аднак у чэрвені 2017 года з-за траўмы быў вымушаны спыніць кар’еру[8].
У верасні 2017 года стаў трэнерам у футбольнай школе «ФШМ-Мінск»[9], а ў пачатку 2018 года далучыўся да клуба Другой лігі «Узда», дзе на працягу двух гадоў быў адным з асноўных ігракоў.
У сакавіку 2020 года папоўніў склад сталічных «Крумкачоў»[10], дзе гуляў у стартавым складзе. Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Сяргей Казека актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю. 31 жніўня 2020 года быў жорстка затрыманы разам з Паўлам Расолькам з-за інцыдэнту з пашкоджаннем мікрааўтобуса, які нібыта належаў Міністэрству ўнутраных спраў. У гэтым інцыдэнце атрымаў траўмы, з-за якіх на поле вярнуўся толькі ў лістападзе[11].
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2021 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Крумкачоў»[12]. У чэрвені 2021 года, пасля звальнення Алега Дулуба, стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера клуба[13]. Заставаўся ў гэтай якасці да ліпеня, калі новым галоўным трэнерам быў прызначаны Алег Кубараў, пры гэтым застаўся яго памочнікам[14].
У студзені 2022 года разам з усім трэнерскім штабам пакінуў «Крумкачы»[15], аднак у лютым вярнуўся і быў зацверджаны галоўным трэнерам каманды[16]. Пад кіраўніцтвам Казекі ў сезоне 2022 «Крумкачы» сталі сярэбранымі прызёрамі Другой лігі і мелі магчымасць павышэння ў Першую лігу, аднак клуб вырашыў працягваць выступаць у Другой лізе. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» на сезон 2023[17].
У ліпені 2023 года згуляў за «Крумкачоў» у матчы Другой лігі ў якасці футбаліста[18].
У лютым 2024 года падпісаў новае пагадненне з клубам[19].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2011, 2015
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2011, 2013
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2010
- Чэмпіён Латвіі: 2016
- Найлепшы ігрок Першай лігі чэмпіянату Беларусі 2010 (па версіі газеты «Всё о футболе»)
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2004 | Д2 | Баранавічы | 7 | 0 | |
2005 | Д2 | Баранавічы | 28 | 4 | |
2006 | Д2 | Баранавічы | 23 | 0 | |
2007 | Д2 | Баранавічы | 26 | 2 | |
2008 | Д2 | Баранавічы | 18 | 1 | |
2009 | Д2 | Баранавічы | 24 | 12 | |
2010 | Д2 | Гомель | 28 | 11 | |
2011 | Д1 | Гомель | 32 | 3 | |
2012 | Д1 | Гомель | 29 | 2 | |
2013 | Д1 | Мінск | 30 | 2 | |
2014 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 29 | 2 | |
2015 | Д1 | Шахцёр | 10 | 0 | |
2016 | Д1 | Спартак | 27 | 1 | |
2017 (1) | Д1 | Спартак | 2 | 0 | |
2018 | Д3 | Узда | 21 | 7 | |
2019 | Д3 | Узда | 23 | 5 | |
2020 | Д2 | Крумкачы | 12 | 2 | |
2023 | Д3 | Крумкачы | 2 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sergey Koseka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://www.teams.by/-/player-155/
- ↑ Сергей Козека сменил "Гомель" на "Минск" (руск.). football.by (27 снежня 2012). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Сергей Козека и Сергей Сосновский подписали контракты с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (30 снежня 2013). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ "Шахтер" подписал контракт с Козекой и продлил соглашение с Янушкевичем (руск.). football.by (13 студзеня 2015). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой (руск.). football.by (5 студзеня 2016). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Козека может перейти в юрмальский «Спартак» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Сергей Козека из-за травмы приостановил карьеру (руск.). football.by (13 чэрвеня 2017). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Козека и Чухлей стали тренерами в футбольной школе «ФШМ-Минск» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Лынько и Козека стали игроками "Крумкачей" (руск.). football.by (19 сакавіка 2020). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Футбол. Избитый при задержании в Минске Сергей Козека провел первый матч за "Крумкачоў" после выхода из лазарета (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2021.
- ↑ Футбол. Сергей Козека завершил карьеру и вошел в тренерский штаб "Крумкачоў" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2022.
- ↑ Олег Дулуб покинул пост главного тренера "Крумкачоў" (руск.). football.by (24 чэрвеня 2021). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Олег Кубарев - новый главный тренер НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (27 ліпеня 2021). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ "Крумкачы" объявили о расставании с Кубаревым и тренерским штабом команды (руск.). football.by (14 студзеня 2022). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Сергей Козека - главный тренер "Крумкачоў" (руск.). football.by (15 лютага 2022). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Сяргей Казека – галоўны трэнер «Крумкачоў» . Афіцыйны сайт «Крумкачоў» (20 студзеня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Главный тренер "Крумкачоў" сыграл в матче второй лиги со "СДЮШОР Динамо" (руск.). football.by (30 ліпеня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Козека продолжит тренировать "Крумкачы" (руск.). football.by (11 лютага 2024). Праверана 14 лютага 2024.
- Нарадзіліся 17 верасня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Баранавічы
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Спартак Юрмала
- Ігракі ФК Узда
- Ігракі ФК Крумкачы Мінск
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Крумкачы Мінск
- Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі