Перайсці да зместу

Вышэйшая ліга Латвіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вышэйшая ліга Латвіі
Latvijas futbola Virslīga
Краіна Сцяг Латвіі Латвія
Федэрацыя УЕФА
Заснаваны 1927
Кол-ць каманд 10
Узровень у сістэме ліг 1
Выбыванне ў Першая ліга
Нацыянальныя турніры Кубак Латвіі
Міжнародныя турніры Ліга чэмпіёнаў
Ліга Еўропы
Дзеючы пераможца РФШ (1-ы тытул, сезон 2021)
Найбольш тытулаваны Сконта Рыга (14 тытулаў)
Сайт synottipvirsliga.lv
lff.lv
сезон 2022

Вышэйшая ліга Латвіі (лат.: Latvijas futbola Virslīga) — серыя спартыўных спаборніцтваў па футболе, які праводзіцца ў Латвіі. Першы чэмпіянат быў праведзены ў 1927 годзе. Арганізацыяй і правядзеннем спаборніцтвы займаецца Латвійская футбольная федэрацыя. Яшчэ адна назва турніру — Вышэйшая ліга Optibet (лат.: Optibet Virslīga), бо галоўным спонсарам лігі з 2019 года з’яўляецца прадпрыемства Optibet.

Першы чэмпіянат Латвіі па футболе адбыўся ў 1922 годзе, калі чэмпіёнам стаў рыжскі «Кайзервальд». У 1927 годзе была створана Вышэйшая ліга, а першымі чэмпіёнамі лігі стала ліепайская «Алімпія», якая ўтрымлівала гэты тытул яшчэ два сезона. А ў 1930 і 1931 годзе чэмпіёнам Вышэйшай лігі станавіўся рыжскі ФК.

З 1992 года, калі Латвія вярнула незалежнасць, 13 раз запар чэмпіёнам станавіўся «Сконта», у 2005 годзе серыю перамог перапыніў ліепайскі «Металург». З 2006 па 2008 гады чэмпіёнам з’яўляўся «Вэнтспілс», у 2009 годзе чэмпіёнам стаў ліепайскі «Металург», у 2010 годзе чэмпіёнам у 14-ы раз стаў «Сконта». У 2011 годзе тытул зноў вярнуў «Вэнтспілсу».

Некаторыя выданні і публіцысты адносяць чэмпіянат 1991 да паўнавартаснага чэмпіянату Латвіі па футболе[1]. Але, па-першае, незалежнасць была атрымана 22 жніўня 1991 года (а чэмпіянат пачаўся вясной), а, па-другое, усе самыя моцныя каманды ў ім не ўдзельнічалі — рыжская «Пардаўгава» гуляла ў Першай саюзнай лізе, а елгаўскі РАФ — у 6-й зоне Другой лігі.

10 клубаў Вышэйшай лігі на працягу сезона праводзяць па чатыры гульні з кожным іншым клубам (па дзве гульні дома і ў гасцях) — усяго кожны клуб праводзіць па 36 гульняў, усяго запланавана 180 гульняў. Восем першых па выніках турніру каманд гарантуюць сабе месца ў Вышэйшай лізе. Апошняя каманда вылятае ў Першую лігу, яе месца займае чэмпіён Першай лігі. Яшчэ адно месца разыгрываецца ў пераходных гульнях паміж 9-й камандай Вышэйшай лігі і 2-й камандай Першай лігі.

Зноскі