Сяргей Віктаравіч Туранок
Поўнае імя | Сяргей Віктаравіч Туранок | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
23 сакавіка 1986[1] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 193 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 96 кг[1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Іслач | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер брамнікаў дубля | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сяргей Туранок (нар. 23 сакавіка 1986, Антосіна, Дзяржынскі раён) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у дубліруючым складзе клуба «Іслач».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў дзяржынскай «Лівадыі», пазней далучыўся да мінскага «Тарпеда-СКА», дзе гуляў за дубль. Застаўся ў камандзе пасля таго, як яна ў 2005 годзе перайшла ў Другую лігу, і дапамог ёй выйграць турнір, але пасля гэтага сталічны клуб спыніў існаванне, і Туранок стаў іграком жлобінскага «Камунальніка».
У 2007—2008 гуляў за дубль жодзінскага «Тарпеда», пасля далучыўся да першалігавага светлагорскага «Хіміка». Па выніках сезона 2010 быў прызнаны найлепшым брамнікам Першай лігі. У 2011 годзе стаў іграком «Гарадзеі», якая дэбютавала ў Першай лізе. У складзе «Гарадзеі» спачатку быў асноўным брамнікам, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі і ў 2014 годзе вярнуўся ў «Хімік».
У пачатку 2015 года стаў іграком «Іслачы», якой у якасці асноўнага брамніка дапамог перамагчы ў Першай лізе. Пасля выхаду каманды ў Вышэйшую лігу застаўся ў якасці другога брамніка. 7 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць БАТЭ (1:3). Усяго ў сезоне 2016 згуляў у чатырох матчах Вышэйшай лігі. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[3]. У сезоне 2017 стаў часцей з’яўляцца на полі, правёў 12 матчаў. У сезоне 2018 быў асноўным брамнікам, у чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў стартавы склад. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[4].
У студзені 2019 года пачаў трэніравацца з бабруйскай «Белшыны» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды[5]. У сезоне 2019 чаргаваўся на полі з Уладзімірам Пяцігорцам, па выніках чэмпіянату дапамог «Белшыне» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2020 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[6]. Пачынаў сезон 2020 асноўным брамнікам, але з лета саступіў месца ў складзе Аляксею Харытановічу. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Белшыну»[7].
У красавіку 2021 года далучыўся да «Маладзечна», дзе гуляў да канца сезона[8]. У лютым 2022 года папоўніў склад дзяржынскага «Адзінства»[9].
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2020 годзе, гуляючы ў «Белшыне», выступаў таксама ў якасці трэнера.
З чэрвеня 2021 года пачаў правацаць з брамнікамі ў дзіцячай школе «Іслачы»[10]. У студзені 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у дубліруючым складзе клуба[11]. У снежні 2022 года атрымаў ліцэнзію УЕФА для трэнераў брамнікаў катэгорыі B[12].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2015, 2019
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2005
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2003 | Д3 | Лівадыя | 12 | -18 | |
2004 | дубль | Тарпеда-СКА | 11 | -4 | |
2005 | Д3 | Тарпеда-СКА | 10 | -1 | |
2006 | Д3 | Камунальнік | 11 | -7 | |
2007 | дубль | Тарпеда | 22 | -26 | |
2008 | дубль | Тарпеда | 27 | -25 | |
2009 | Д2 | Хімік | 23 | -18 | |
2010 | Д2 | Хімік | 27 | -33 | |
2011 | Д2 | Гарадзея | 22 | -23 | |
2012 | Д2 | Гарадзея | 19 | -10 | |
2013 | Д2 | Гарадзея | 13 | -11 | |
2014 | Д2 | Хімік | 30 | -26 | |
2015 | Д2 | Іслач | 29 | -24 | |
2016 | Д1 | Іслач | 4 | -10 | |
2017 | Д1 | Іслач | 12 | -17 | |
2018 | Д1 | Іслач | 17 | -23 | |
2019 | Д2 | Белшына | 15 | -13 | |
2020 | Д1 | Белшына | 9 | -22 | |
2021 | Д3 | Маладзечна | 15 | -6 | |
2022 | Д3 | Адзінства | 9 | -10 |
Зноскі
- ↑ а б https://www.pressball.by/footballstat/sergei_turanok/
- ↑ https://footballfacts.ru/person/218393
- ↑ Туранок и Слабашевич продлили контракты с "Ислочью"
- ↑ Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули "Ислочь"
- ↑ Бубнов и Туранок стали игроками "Белшины"
- ↑ Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с "Белшиной". Еще три игрока продлили соглашения с клубом
- ↑ "Белшину" покинуло 10 футболистов
- ↑ Пополнение Д2: новый тренер "Осиповичей", "Молодечно-2018" без своих звезд (+ таблица трансферов первой лиги)
- ↑ Тренер ФК «Единство» Константин Ященко рассказал о планах команды на сезон-2022(недаступная спасылка)
- ↑ Сергей Туранок вошел в тренерский штаб ДЮСШ «Ислочь»
- ↑ Дублеры «Ислочи» вышли из отпуска
- ↑ Завершились курсы В-диплом УЕФА для тренеров вратарей (руск.). abff.by (16 снежня 2022). Праверана 30 снежня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Лівадыя Дзяржынск
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК Жлобін
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Хімік Светлагорск
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Маладзечна
- Футбольныя трэнеры Беларусі