Сяргей Іванавіч Усенка
Сяргей Іванавіч Усенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 жніўня 1943 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 11 верасня 2011 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Сяргей Іванавіч Усенка (нар. 11 жніўня 1943, г. Паўлава-на-Ацэ[1], РСФСР — 11 верасня 2011, г. Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут імя С. М. Кірава[2], у 1968 годзе Уральскі філіял Маскоўскага архітэктурнага інстытута па спецыяльнасці «Архітэктура». Архітэктар Уральскага завода цяжкага машынабудавання у г. Свярдлоўску. У 1969 годзе запрошаны архітэктарам у праектны інстытут «Мінскпраект», кіраўнік групы архітэктараў у Белдзіпрагандлі, кіраўнік майстэрні ў Белжылпраекце, з 1981[1] года — галоўны архітэктар Беларускага канструктарска-тэхналагічнага інстытута гарадской гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. З 1985 года кіраўнік творчай майстэрні ў ДПІ «Мінскпраект», з 1990 года галоўны архітэктар жыллёвага будаўніцтва. У 2006 адкрыў сваю творчую майстэрню[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражываў у Мінску[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак філіяла Лендзіпрамясамалпрама па вул. В. Харужай, рэканструкцыя цэнтральнага сквера, матэля, паштамта, корпуса гасцініцы «Мінск», дрэваапрацовачны камбінат у Барысаве (1980)[1], актыўна браў удзел у распрацоўцы рэстаўрацыі і рэканструкцыі Траецкага прадмесця г. Мінска (1970—1983), быў адным з яго ініцыятараў[2].
Зноскі
- ↑ а б в г Усенко Сергей Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в Усенко Сергей Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Усенко Сергей Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Усенко Сергей Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 11 жніўня
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці
- Памерлі 11 верасня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі УДТУ
- Выпускнікі Уральскага дзяржаўнага архітэктурна-мастацкага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
- Супрацоўнікі Белжылпраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Мінска