Сцыла і Харыбда
Выгляд
Сцыла і Харыбда, Скіла і Xарыбда — у старажытнагрэчаскай міфалогіі марскія пачвары, якія жылі каля вузкага праліва і падпільноўвалі мараходаў.
Сцыла ўяўлялася пачварай з шасцю сабачымі галовамі, трыма шэрагамі зубоў і дванаццаццю нагамі, Харыбда — у выглядзе страшэннага віру, што тройчы ў дзень усмоктваў і вывяргаў ваду. Праплыць паміж Сцылай і Харыбдай здолелі толькі арганаўты і Адысей.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зельскі А. Г. Сцы́ла і Хары́бда, Скіла і Харыбда // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 310. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Харибда и Скилла // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцыла
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харыбда