Стэфэн Кары
Стэфэн Кары
| ||
Стэф Кары ў 2017 годзе. | ||
Голдэн Стэйт Уорыярз– №30 | ||
Ліга: | НБА | |
Пазіцыя: | Гульнёвы абаронца | |
Асабістая інфармацыя | ||
Дата нараджэння: | 14 сакавіка 1988 (36 гадоў) | |
Месца нараджэння: | Акран, Агая, ЗША | |
Грамадзянства: | ЗША | |
Рост: | 191 см | |
Вага: | 86 кг | |
Кар'ера | ||
Школа: | Хрысціянская школа Шарлат (Шарлат, Паўночная Караліна) | |
Каледж: | Дэвідсан (2006—2009) | |
Драфт НБА: | 2009 / Раўнд: 1 / Пік: 7 | |
Абраны Голдэн Стэйт Уорыярз | ||
Гады: | 2009 – ... | |
Каманды | ||
2009 – ... | Голдэн Стэйт Уорыярз | |
Дасягненні і ўзнагароды | ||
3 × Чэмпіён НБА (2015, 2017, 2018) | ||
2 × Самы каштоўны гулец НБА (2015, 2016) | ||
6 × Удзельнік гульні ўсіх зорак НБА (2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019) | ||
3 × Першая сімвалічная зборная НБА (2015, 2016, 2019) | ||
2 × Другая сімвалічная зборная НБА (2014, 2017) | ||
Трэцяя сімвалічная зборная НБА (2018) | ||
Лідар НБА паводле ачкоў (2016) | ||
Лідар НБА паводле перахопаў (2016) | ||
Клуб 50–40–90 (2016) | ||
Пераможца конкурсу трохачковых кідкоў (2015) | ||
Першая зборная пачаткоўцаў НБА (2010) | ||
Прыз НБА за спартыўныя паводзіны (2011) | ||
Статыстыка ў НБА | ||
Агулам | Сярэдняе | |
Рэгулярны сезон | ||
Гульні: | 694 | |
Ачкі: | 16315 (104) | 23.5 (23) |
Падборы: | 3132 | 4.5 |
Асісты: | 4588 (80) | 6.6 (36) |
Перахопы: | 1200 (86) | 1.7 (42) |
Блакшоты: | 154 | 0.2 |
Трохачковыя кідкі: | 2483 (3) | 3.6 |
Плэй-оф | ||
Гульні: | 112 (108) | |
Ачкі: | 2968 (27) | 26.5 (8) |
Падборы: | 604 (132) | 5.4 |
Асісты: | 704 (32) | 6.3 (31) |
Перахопы: | 181 (35) | 1.6 (33) |
Блакшоты: | 30 | 0.3 |
Трохачковыя кідкі: | 470 (1) | 4.2 |
Абноўлена: 14 чэрвеня 2019 | ||
Спасылкі | ||
Статыстыка на NBA.com | ||
Статыстыка на Basketball-Reference.com |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Баскетбол (мужчыны) | ||
Чэмпіянат свету | ||
Золата | Чэмпіянат свету 2010 | |
Золата | Чэмпіянат свету 2014 |
Уордал Стывен «Стэф» Кары (англ.: Wardell Stephen "Steph" Curry II; 14 сакавіка 1988 г, Акран, ЗША) — амерыканскі прафесійны баскетбаліст, гульнёвы абаронца клубу Голдэн Стэйт Уорыёрз.
Двухразовы чэмпіён НБА (2015, 2017), а таксама двухразовы Самы каштоўны гулец НБА (у сезонах 2014/15, 2015—2016, двухразовы Чэмпіён свету ў складзе зборнай ЗША (2010, 2014). Усю прафесійную кар’еру выступае за «Голдэн Стэйт Уорыёрз».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і таксама прафесійнага баскетбалісту Дэла Кары ў горадзе Акран, штат Агая, 14 сакавіка 1988 года. Скончыў сярэднюю школу Шарлату, дзе гуляў за баскетбольныя каманды і быў уключаны ў сімвалічныя зборныя канферэнцыі і штату. Пасля гэтага паступіў у Каледж Дэвідсана ў Паўночнай Караліне.
Кар’ера ў Каледжы Дэвідсана
[правіць | правіць зыходнік]Стэф Кары гуляў за каманду каледжа на працягу 3 гадоў. За гэты час ён правёў 104 гульні, у якіх набіраў 25.3 ачка, рабіў 4,5 падборы і 3,7 перадачы. Гэта статыстыка дапамагла яму спачатку стаць лепшым пачаткоўцам, а потым і лепшым гульнем Паўднёвай канферэнцыі. У 2008 годзе быў уключаны у другую сімвалічную зборную гульняў студэнцкага чэмпіянату ЗША, а ў наступным годзе — у першую.
Кар’ера ў НБА
[правіць | правіць зыходнік]2009—2013
[правіць | правіць зыходнік]На драфце НБА 2009 году Кары быў абраны пад 7-м нумарам камандай Голдэн Стэйт Уорыёрз і адразу стаў асноўным гульнёвым абаронцай. У першай гульне набраў 14 ачкоў і аддаў 7 перадач. Дзякуючы выдатнай статыстыцы (17.5 ачкоў, 5.9 рэзультатыўных перадач, 1.9 перахопаў) ён заняў другое месца ў галасаванні на Лепшага пачаткоўца НБА саступіўшы гульцу Сакрамента Кінгз Тайріку Эвансу.
У 2011 годзе Стэф удзельнічаў у Конкурсу уменняў НБА, які выйграў. Скончыў сезон з сярэднімі паказчыкамі 18.6 ачкоў, 5.8 ассістаў і 1.5 перахопа, а таксама з рэкордным для клубу і лепшым працэнтам рэалізацыі штрафных кідкоў у лізе (93.4 %). У маі 2011 году Кары атрымаў траўму правага сухажылля вызванага неаднаразовым расцяжэннем звязкаў правай нагі.
Да старту наступнага сезону галенастоп аднавіўся, але Стывен паўторна траўміраваўся ў студзені. Праз месяц ён зноў атрымаў расцяжэнне і ў красавіку быў зноў праапераваны. У гэтым сезоне Кары з’явіўся толькі у 26 гульнях.
2014—2017
[правіць | правіць зыходнік]У прадсезонцы Кары закюлчыў 4-гадовы кантракт на $44 мільёна з Уорыёрз. На працягу года за Стэфам і яго аднаклубнікам Клэям Томпсанам замацавалась мянушка «Сплэш Бразерс» за выдатную гульню і ў асаблівасці за кідкі з трохачковай дугі. У лютым 2013 Кары усталяваў рэкордны ў кар’еры паказчык па ачках, набраўшы 54 пункты ў гульне супраць Нікс, уключая 11 трохачковых (рэкорд Уорыёрз. У канцы сезону Кары усталяваў рэкорд Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі па колькасці трохачковых за сезон. Яго сярэднія паказчыкі ў 22.9 ачка і 6.9 ассісту за гульню дазволілі клубу прайсці у плэй-оф, дзе яны разабраліся з Дэнверам у 6 гульнях, а потым таксама у 6 гульнях саступілі Сан-Антоніа. У 2015 і ў 2016 гадах атрымліваў прыз MVP НБА.