Перайсці да зместу

Стэйнгрымур Хермансан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэйнгрымур Хермансан
ісл.: Steingrímur Hermannsson
прэм’ер-міністр Ісландыі
26 мая 1983 — 8 ліпеня 1987
Папярэднік Gunnar Thoroddsen[d]
Пераемнік Торстэйн Паўльсан
прэм’ер-міністр Ісландыі
28 верасня 1988 — 30 красавіка 1991
Папярэднік Торстэйн Паўльсан
Пераемнік Давід Одсан
міністр рыбалоўства Ісландыі[d]
8 лютага 1980 — 21 чэрвеня 1983
Папярэднік Kjartan Jóhannsson[d]
Пераемнік Хальдар Аўсгрымсан
міністр транспарту Ісландыі[d]
8 лютага 1980 — 21 чэрвеня 1983
Папярэднік Magnús Helgi Magnússon[d]
Пераемнік Matthías Bjarnason[d]
міністр сельскай гаспадаркі Ісландыі[d]
10 кастрычніка 1978 — 9 кастрычніка 1979
Папярэднік Halldór Eggert Sigurðsson[d]
Пераемнік Bragi Sigurjónsson[d]
міністр па справах юстыцыі і рэлігіі Ісландыі[d]
10 кастрычніка 1978 — 15 кастрычніка 1979
Папярэднік Ólafur Jóhannesson[d]
Пераемнік Vilmundur Gylfason[d]
Міністр замежных спраў Ісландыі[d]
10 кастрычніка 1987 — 9 кастрычніка 1988
Папярэднік Matthías Árni Mathiesen[d]
Пераемнік Jón Baldvin Hannibalsson[d]

Нараджэнне 22 чэрвеня 1928(1928-06-22)[1]
Смерць 1 лютага 2010(2010-02-01)[3][1] (81 год)
Бацька Hermann Jónasson[d]
Дзеці Guðmundur Steingrímsson[d]
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэ́йнгрымур Хе́рмансан (22 чэрвеня 1928, Рэйк’явік, Ісландыя — 1 лютага 2010, Гардабайр, Ісландыя) — ісландскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Ісландыі (1983—1987 і 1988—1991).

Сын Хермана Ёнасана, былога прэм’ер-міністра краіны. У 1948 годзе з’ехаў у ЗША, дзе навучаўся інжынернай справе. Пасля вяртання ў Ісландыю ў 1971 годзе быў абраны ў Альтынг.

У 1978—1979 гадах займаў пасаду міністра юстыцыі па справах рэлігіі і сельскай гаспадаркі. У 1980—1983 гадах ён займаў пасаду міністра рыбалоўства і камунікацый, а ў 1987—1988 гадах — міністра замежных спраў.

У 1983—1987 і ў 1988—1991 гадах быў прэм’ер-міністрам Ісландыі. Ацэнка яго працы на гэтай пасадзе неадназначная. З аднаго боку, крытыкі адзначаюць, што ён з’яўляўся апалагетам «старой сістэмы» кіравання, заснаванай на фаварытызме, які спрыяе развіццю карупцыі. Яе дэмантаж звязваюць з імем яго пераемніка на пасадзе прэм’ер-міністра Давіда Одсана. З іншага боку, пазітыўна ацэньваецца яго дзейнасць, накіраваную на адаптацыю ісландскай эканомікі да складаных сацыяльна-эканамічных працэсаў канца 1980-х і пачатку 1990-х гадоў.

У перыяд свайго прэм’ерскага мандата арганізаваў у Рэйк’явіку ў 1986 годзе сустрэчу Міхаіла Гарбачова і Рональда Рэйгана.

Пасля сваёй адстаўкі да 1998 года ўваходзіў у кіраўніцтва Цэнтральнага банка Ісландыі. Адзін з заснавальнікаў арганізацыі Heimssýn, выступалай супраць уступлення Ісландыі ў ЕС.

Зноскі