Ступня (анатомія)
Ступня | |
---|---|
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | dorsalis pedis artery[d] |
Ground level 360 degree view URL | zygotebody.com/#nav=-4.8… |
Код NCI Thesaurus | C32622 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ступня́ (лац.: Pes) — дыстальны аддзел канечнасці ступняходячых чатырохногіх, уяўляе сабой плоскі звод, непасрэдна датыкаецца з паверхняй зямлі і служыць апорай пры стаянні і перамяшчэнні.
Ступня чалавека з'яўляецца самым нізкім аддзелам ніжняй канечнасці. Частка ступні, якая непасрэдна датыкаецца зямлі называецца падэшвай. Ступня мае тры кропкі касцяной апоры, дзве размяшчаюцца ў пярэднім аддзеле ступні і адна ў заднім. Задні аддзел называюць пяткай. Апошнія пальцы ступні (I і V) называюцца па аналогіі з пальцамі рук; вялікі палец (hallux) і мезенец, а астатнія тры называюць нумарамі II, III IV, пачынаючы лік з вялікага пальца. З унутранага боку ступні пальцы маюць мяккія падушачкі. Пальцы ног размяшчаюцца паралельна адзін аднаму і маюць меншую рухомасць чым пальцы рук.
Па даўжыні пальцаў у людзей адрозніваюць тры тыпы ступні:
- Грэчаскі тып. Вялікі і трэці палец уступаюць па даўжыні другім, за імі ў парадку змяншэння ідуць чацвёрты і мезенец.
- Егіпецкі тып. Самы доўгі вялікі палец, далей у парадку змяншэння ідуць другі, трэці, чацвёрты, мезенец.
- Прамавугольны тып. Усе пальцы прыкладна аднолькавай даўжыні. Вялікі палец роўны другому, далей па змяншэнні: трэці, чацвёрты, мезенец.
Вобласць медыцыны, якая займаецца вывучэннем будовы і лячэння чалавечых стоп называецца падалогія (англ.: podiatry).
Усяго ў целе чалавека налічваецца 206 касцей, 52 косці знаходзіцца ў ступнях, што складае чацвёртую частку ад усіх касцей цела.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ступня