Стафілініды
Стафілініды, стафіліны, каротканадкрылыя (Staphylinidae) — велізарнае па колькасці відаў сямейства цвердакрылых. Яны лёгка вызначаюцца па кароткім надкрылы.
Да сямейства адносяць 46 000 відаў (або 55 000 з улікам уключэння ў яго ў 2009 годзе сямейства Сцыдменіды). Гэтая група жукоў мае старажытнае паходжанне. Выкапнёвыя рэшткі датуюцца трыясавым (220 млн гадоў), мелавым і юрскім перыядам. Таксама знойдзены ў Балтыйскім бурштыне (алігацэн). Пашыраны паўсюдна, за выключэннем Антарктыды. На тэрыторыі Беларусі каля 700 відаў.
Стафілін валасаты (Emus hirtus) занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (2-е выданне) і Чырвоную кнігу Украіны[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнікі сямейства дасягаюць ад аднаго да 35 міліметраў у даўжыню, але большая іх частка не перавышае 8 мм. Адрозніваюцца кароткім надкрыллем і як правіла вузкім целам. Цела вузкае. Галава вялікая, з буйнымі сківіцамі. Вусікі пераважна складаюцца з 11 членікаў. Крылы часта даўжэйшыя за цела.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Красная книга Республики Беларусь(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Максімава С. А. Стафілі́ны, стафілініды, каротканадкрылыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 181—182. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стафилиниды // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — 831 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- BugGuide
- Featured Creatures
- Каталог Staphylinidae з 1758 да 2000. Архівавана 28 верасня 2007.
- Стафілініды сусветнай фауны на сайце University of Florida
- I. Lobl & A. Smetana. Catalogue of Palearctic Coleoptera. — Stenstrup, Denmark: Apollo Books, 2004. — Т. 2. — P. 237. — 942 p. — ISBN 87-88757-74-9. Архівавана 23 верасня 2015.