Спітакскае землетрасенне
<table class="infobox infobox-07efe947f58e4b73 " style="" data-name="Спітакскае землетрасенне
арм.: Սպիտակի երկրաշարժ" >
Дата і
час
7 снежня 1988
года
11:41
Магнітуда
6,8 Mw
Глыбіня
гіпацэнтра
10 км
Закранутыя
краіны (рэгіёны)
Армянская ССР
Пацярпелыя
25 тысяч загінулі
514 тысяч засталіся без прытулку[1]
Спітакскае землетрасенне (арм.: Սպիտակի երկրաշարժ), таксама вядомае як Ленінаканскае землетрасенне (арм.: Լենինականի երկրաշարժ) — катастрафічнае землетрасенне магнітудай 6,8[2]-7,2[1], якое адбылося 7 снежня 1988 года ў 10 гадзін 41 хвіліну па маскоўскім часе (11:41 па мясцовым часе) на паўночным захадзе Армянскай ССР. Магутныя падземныя штуршкі за паўхвіліны разбурылі амаль усю паўночную частку рэспублікі, ахапіўшы тэрыторыю з насельніцтвам каля 1 млн чалавек. У эпіцэнтры землетрасення — Спітаку — інтэнсіўнасць штуршкоў дасягнула 9-10 балаў (па 12-бальнай шкале MSK-64). Падземныя штуршкі адчуваліся ў Ерэване і Тбілісі. Хваля, выкліканая землетрасеннем, абыйшла Зямлю і была зарэгістравана навуковымі лабараторыямі ў Еўропе, Азіі, Амерыцы і Аўстраліі.
Землетрасенне вывела з ладу каля 40% прамысловага патэнцыялу Армянскай ССР. У выніку землетрасення дашчэнту быў разбураны горад Спітак і 58 сёл; часткова разбураны гарады Ленінакан (цяпер Гюмры), Сцепанаван, Кіравакан (цяпер Ванадзор) і яшчэ больш 300 населеных пунктаў[3]. Паводле афіцыйных дадзеных, 19 тысяч сталі інвалідамі, загінулі сама меней 25 тысяч чалавек (паводле іншых дадзеных да 150 тысяч), 514 тысяч чалавек засталіся без прытулку[1]. Увогуле землетрасенне ахапіла каля 40 % тэрыторыі Арменіі[1]. З-за рызыкі аварыі была спынена Армянская АЭС.
Генеральны сакратар ЦК КПСС М. С. Гарбачоў, які знаходзіўся ў той момант з візітам у ЗША, запытаў гуманітарную дапамогу і перапыніў свой візіт, адправіўшыся ў разбураныя раёны Арменіі. У аднаўленні разбураных раёнаў узялі ўдзел усе рэспублікі СССР. 111 краін[4], улучаючы Ізраіль, Бельгію, Вялікабрытанію, Італію, Ліван, Нарвегію, Францыю, ФРГ і Швейцарыю, надалі СССР дапамогу, падаўшы ратавальнае абсталяванне, спецыялістаў, прадукты і медыкаменты. Была таксама аказана дапамога ў аднаўленчых працах. У рэспубліку прыбыў міністр аховы здароўя СССР Яўген Чазаў. Аказанне дапамогі насельніцтву ўскладнялася тым, што ў пацярпелых гарадах апынуліся разбураны медычныя ўстановы. Так прыкладам у горадзе Спітак параненых звозілі на гарадскі стадыён «Баўм», дзе і аказвалі медычную дапамогу.
Пры даставе дапамогі пабіліся югаслаўскі і савецкі самалёты. Савецкім самалётам быў Іл-76 з палка ваенна-транспартнай авіяцыі, які быў раскватараваны ў г. Панявежыс (Літоўская ССР) і выляцеў з Азербайджана. Прычынай аварыі стала няправільная ўсталёўка ціску на эшалоне пераходу, у выніку чаго самалёт уразаўся ў гару[5].
10 снежня 1988 года быў абвешчаны ў СССР днём жалобы[6].
Па рэспубліканскім тэлебачанні са зваротам выступіў Вярхоўны Патрыярх і Каталікос усіх армянаў Вазген I[7].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г Информация с сайта http://www.epicentrum.ru
- ↑ Earthquakes . earthquake.usgs.gov. Праверана 13 снежня 2015.
- ↑ Информация с сайта www.demoscope.ru
- ↑ Спитакское (Ленинаканское) землетрясение | Календарь Трагедий . calendie.ru. Праверана 2 снежня 2015.
- ↑ К катастрофе самолёта Ил-76 в Иране
- ↑ Программа «Время»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2016. Праверана 18 мая 2016.
- ↑ Материал с сайта Allperestroika.ru. Землетрясение в Армении(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 18 мая 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спітакскае землетрасенне
- Декабрь 1988 года: трагические дни армянского народа Архівавана 23 кастрычніка 2008.
- Восстановительные работы в Армении.
- Константин Б. Серафимов. Записки спасателей, 1988—1996 гг Архівавана 7 ліпеня 2012..
- Землетрясение в Армении 1988—1989 год. Воспоминания очевидца событий. Фотогалерея