Перайсці да зместу

Сесар Дамела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сесар Дамела
нідэрл.: César Domela Nieuwenhuis
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 студзеня 1900(1900-01-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 1992(1992-12-30)[3] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ferdinand Domela Nieuwenhuis[d]
Род дзейнасці мастак, скульптар, фатограф, дызайнер, друкар, рысавальнік
Жанр абстракцыянізм
Мастацкі кірунак абстракцыянізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казар Дамела Ньівенхёйс, вядомы таксама як Сесар Дамела (нідэрл. César Domela Nieuwenhuis; 15 студзеня 1900, Амстэрдам, Нідэрланды — 31 снежня 1992, Парыж, Францыя) — нідэрландскі мастак, графік, фатограф.

Сын Фердынанда Дамелы Ньівенхёйса, вядомага дзеяча нідэрландскага рабочага руху.

Мастак-самавучка. У 1919—1923 жыў у Асконе (Швейцарыя). Не маючы фармальнай, мастацкай адукацыі, раннія працы — пейзажы і нацюрморты, напісаныя з натуры, выкананы ім у вельмі стылізаванай манеры, зведзены да геаметрычных формаў. Пісаў пад уплывам, у вялікай ступені, кубізму.

У 1923 годзе, пасля знаходжання ў Парыжы, працаваў у Асконе і Берне, дзе стварыў свае першыя абстрактныя кампазіцыі. Развіваючы канструктывісцкі стыль, у 1923 г. пераехаў у Берлін, дзе зблізіўся з членамі ўплывовай «Лістападаўскай групы» і прыняў удзел у берлінскай выставе.

У 1924 годзе ён стаў самым маладым членам таварыства мастакоў «Стыль», цесна супрацоўнічаў са знакамітым Тэа ван Дусбургам і Пітам Мандрыянам. Праца з імі абумовіла зварот мастака да неапластычных кампазіцый, якія ён выставіў у тым жа годзе на першай персанальнай выставе ў Гаазе ў галерэі Андрэцх. Затым Дамела вярнуўся ў Берлін, дзе стварыў свае першыя трохмерныя карціны-рэльефы, якія, застаючыся неапластычнымі, паступова вызваляюцца ад строгага геаметрызму Мандрыяна. У Парыжы, куды ён прыехаў у 1933 годзе, Дамела выканаў вялікую серыю паліхромных рэльефаў, спачатку канструктывісцкіх, а потым мякчэйшых, у якія ён уводзіць самыя розныя матэрыялы: дрэва, медзь, сталь, а таксама фотамантажы і выразкі газетных аб’яў і, асабліва, пластык. Яго рэльефы на працягу некалькіх гадоў суправаджаліся варыяцыямі ў гуашы, тэмай якіх стала каларыстычная сімволіка.

У 1934 годзе ім была адкрыта студыя шаўкаграфіі для гравюр. У 1936 годзе Дамела прыняў удзел у выставе кубізму і абстрактнага мастацтва ў Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.

Вялікія рэтраспектыўныя выставы работ Дамелы прайшлі ў 1972 у Кунстферайне ў Дзюсельдорфе і ў 1987 у Музеі сучаснага мастацтва горада Парыжа.

Зноскі

  1. César Domela
  2. Cesar Domela Nieuwenhuis // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. César Domela-Nieuwenhuis // Photographers’ Identities Catalog Праверана 19 снежня 2020.