Перайсці да зместу

Сербія і Чарнагорыя на конкурсе песні Еўрабачанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сербія і Чарнагорыя

Сербія і Чарнагорыя

Вяшчальнік RTS
RTCG
Адбор Нацыянальны
Удзелы
Удзелы 2 (2 у фінале)
Першы выступ 2004
Лепшы вынік 2, 2004
Горшы вынік 7, 2005
Спасылкі

Старонка краіны.

Сербія і Чарнагорыя ўдзельнічала ў Еўрабачанні толькі 2 разы: у 2004 і 2005 гадах. Гэтыя выступы былі вельмі паспяховымі: у 2004 годзе краіна заняла 2 месца, а ў 2005 — 7. Сербія і Чарнагорыя — адна з краін, якая заўсёды прадстаўляла песні на адной з сваіх дзяржаўных моў (2004 — сербская; 2005 — чарнагорская).

Краіна была павінна дэбютаваць на конкурсе 2003 года. Дзеля гэтага быў праведзены нацыянальны адбор, у выніку якога прадстаўніком Сербіі і Чарнагорыі быў абраны Тошэ Праескі (у будучым — прадстаўнік Македоніі на «Еўрабачанні 2004»).

У 2004 годзе на конкурс ад краіны паехаў Жэлька Ёксімавіч, які са сваёй песняй «Lane moje» (Лане моје) заняў другое месца. На наступны раз, краіну прадстаўляла група «No Name», якая выконвала песню «Zauvijek moja» (Заувијек моја). На гэты раз, Сербія і Чарнагорыя заняла 7 месца.

У 2006 годзе, удзел краіны ў «Еўрабачанні» абмежаваўся галасаваннем падчас паўфінала і фінала, хаця краіна збіралася ўдзельнічаць. Краіну ізноў была павінна прадстаўляць група «No Name», на гэты раз з песняй «Moja ljubavi».

За 2 гады ўдзелу ў фінале Сербія і Чарнагорыя атрымала 400 балаў, а ў паўфінале — 263 бала.

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Аўтаматычны праход у фінал
Не прайшла ў фінал
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана


Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
2003
Тошэ Праескі Сербская «Чиjа си» «Чыя ты»
Заяўка не была прынята
2004 Жэлька Ёксімавіч Сербская «Лане моје» «Маё ягнятка» 2 263 1 263
2005 No Name Чарнагорская «Заувијек моја» «Заўсёды мая» 7 137
Топ-10 мінулага года
2006
No Name Чарнагорская «Љубави моја» «Маё каханне»
Знялі заяўку
З 2006 года краіна не існуе

Гісторыя галасвання

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2005 год гісторыя галасавання Сербіі і Чарнагорыі выглядае наступным чынам:

Большасць балаў аддалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Паўночнай Македоніі Македонія 27
2 Сцяг Грэцыі Грэцыя 25
Сцяг Харватыі Харватыя 25
4 Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна 22
5 Сцяг Албаніі Албанія 16
Большасць балаў атрымалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Харватыі Харватыя 24
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя 24
Сцяг Швейцарыі Швейцарыя 24
4 Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна 22
Сцяг Славеніі Славенія 22
Большасць балаў аддалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Паўночнай Македоніі Македонія 59
2 Сцяг Харватыі Харватыя 42
3 Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна 41
4 Сцяг Грэцыі Грэцыя 35
5 Сцяг Украіны Украіна 25
Большасць балаў атрымалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Харватыі Харватыя 36
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя 36
Сцяг Швейцарыі Швейцарыя 36
4 Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна 34
Сцяг Славеніі Славенія 34