Перайсці да зместу

Свянцянскі прарыў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свянцянскі прарыў
Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны
Працяг адыходу рускіх армій (перыяд з 1 жніўня да канца адыходу).
Працяг адыходу рускіх армій (перыяд з 1 жніўня да канца адыходу).
Дата 9 (22) жніўня 191519 верасня (2 кастрычніка1915
Месца Літва і Паўночна-Заходняя Беларусь
Вынік Стабілізацыя фронту
Праціўнікі
 Расійская імперыя  Германская імперыя
Камандуючыя
Сцяг Расійскай імперыі 5-я армія: Павел Плеве
Сцяг Расійскай імперыі 10-я армія: Яўген Радкевіч
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Паўль фон Гіндэнбург
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) 10-я армія: Герман фон Айхгорн
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) 8-я армія: Ота фон Белаў
Сілы бакоў
5 і 10-я арміі 10 і 8-я нямецкія арміі
Страты
80 000 забітымі, параненымі і палоннымі невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свянця́нскі прары́ў — наступальная аперацыя германскіх войск супраць расійскіх войск Заходняга фронту ў Першую сусветную вайну 9 (22) жніўня 1915 — 19 верасня (2 кастрычніка1915.

Пасля няўдалай спробы акружыць 10-ю рускую армію і ўзяць Вільню (жнівень 1915) германскія войскі 9 верасня пачалі новае наступленне на г. Свянцяны і 10 верасня прарвалі фронт. Кавалерыйская група (6 дывізій) пранікла ў тылы расійскіх войск, захапіла Вілейку (14 верасня) і падышла да Маладзечна. Асобныя часці групы дайшлі да Барысава, а атрад конных егераў пашкодзіў чыгунку каля Смалявіч. Расійскія войскі пакінулі Вільню, але немцы замацаваць поспехі не змаглі. Наступленне кавалерыі 16—17 верасня было спынена 2-й рускай арміяй і ў ваколіцах Маладзечна, Вілейкі і Смаргоні яна была разбіта. Пасля 10-дзённых баёў (да 2 кастрычніка) германскія войскі адступілі ў раён азёр НарачСвір.

Свянцянскі прарыў — апошняя аперацыя манеўровага перыяду вайны на рас.-герм. фронце, пасля якой абодва бакі перайшлі да пазіцыйнай вайны. Яна завяршылася стабілізацыяй фронту па лініі возера Дрысвятывозера НарачСмаргоньПінскДубнаЦярнопаль.