Сахарскі Атлас
Сахарскі Атлас | |
---|---|
Краіны | |
Горная сістэма | Атлас |
Найвышэйшая вяршыня | Джэбель-Айса |
Вышыня | 2236 м |
Сахарскі Атлас (араб. الأطلس الصحراوي) — сістэма горных хрыбтоў у Алжыры і Марока, самая ўсходняя частка Атласкіх гор. Вышыні 1200—1500 м, найвышэйшы пункт — гара Джэбель-Айса (2236 м). Цягнецца ад мяжы Алжыра і Марока на захадзе, дзе злучаецца з Высокім Атласам, да паўночна-ўсходняй часткі Алжыра, дзе, сустракаючыся з Тэль-Атласам, утварае горы Аўрэс.
Сахарскі Атлас складаецца з некалькіх драбнейшых хрыбтоў — Амур, Ксур і Улед-Найл. У сезон дажджоў з хрыбтоў сцякаюць вадзі, такія як Шэліф і Джэдзі, якая сілкуе возера Шот-Мельгір. У рэльефе пераважаюць сталовыя вяршыні, часта сустракаюцца выхады саляносных парод. Ландшафты паўпустынныя, у верхняй частцы гор растуць рэдкалессі з каменнага дуба, алепскай хвоі, туі, ядлоўца.
Сахарскі Атлас адзначае паўночны край пустыні Сахара — на поўдзень ад яго размяшчаецца пустыня Вялікі Заходні Эрг. Ападкі, якія выпадаюць у раёне хрыбта, робяць яго больш прыдатным для вядзення сельскай гаспадаркі, чым раён плато на поўначы. Населены берберамі.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |