Саргасава мора
Саргасава мора | |
---|---|
Плошча | 6—7 млн км² |
Найбольшая глыбіня | 6995 м |
Сарга́сава мора — раён антыцыкланічнага кругазвароту вод у Атлантычным акіяне, абмежаваны цячэннямі: на захадзе — Гальфстрымам, на поўначы — Паўночна Атлантычным, на ўсходзе — Канарскім, на поўдні — Паўночным Пасатным[1]. Адзінае неабмежаванае сушай мора на Зямлі. Дынамічныя межы мора збольшага адпавядаюць Азорскаму антыцыклону[2].
Плошча мора 6—7 млн км² (залежыць ад становішча плыняў). Тэмпература вады на паверхні 18—23 °С узімку, 26—28 °C улетку. Салёнасць 36,5—37 ‰. У моры размешчаны Бермудскія астравы[1].
Назва паходзіць ад роду водарасцей Sargassum, што засяляюць паверхню мора. Унікальнасць гэтых водарасцей у іхняй галапелагічнасці — гэта значыць, што іх поўны жыццёвы цыкл, у тым ліку вегетатыўнае размнажэнне, праходзіць на марской паверхні, у той час як іншыя водарасці выкарыстоўваюць для размнажэння марское дно[2].
У моры пражываюць крэветкі, крабы, рыбы і іншыя марскія жывёлы. Чарапахі выкарыстоўваюць водарасці Sargassum у якасці ежы і прытулку для патомства[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в What is the Sargasso Sea? .
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саргасава мора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 179. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).