Спіс войнаў паміж Расіяй і Швецыяй
Выгляд
(Пасля перасылкі з Руска-шведскія войны)
Вайна | Заўвагі |
---|---|
Руска-шведская вайна (1495—1497) | Вынік альянсу паміж Іванам III Васільевічам і дацкім каралём Хансам |
Руска-шведская вайна (1554—1557) | Канфлікт напярэдадні Лівонскай вайны. |
Лівонская вайна (1558—1582) | Вайна за кантроль над Лівоніяй на тэрыторыі сучасных Эстоніі і Латвіі. |
Руска-шведская вайна (1590—1595) | Пачатая Барысам Гадуновым з мэтай заваявання Інгерманландыі. |
Інгерманландская вайна (1610—1617) | У тым ліку спроба пасадзіць на расійскі трон шведскага герцага. |
Руска-шведская вайна (1656–1658) | Частка Паўночнай вайны (1655—1660). |
Паўночная вайна (1700—1721) | Канфлікт, у якім кааліцыя на чале з Расійскім царствам паспяхова змагалася супраць панавання Швецыі ў Балтыйскім рэгіёне. |
Руска-шведская вайна (1741–1743) | Таксама вядомая як вайна капелюшоў . |
Руска-шведская вайна (1788—1790) | Спроба Швецыі вярнуць тэрыторыі, згубленыя ў папярэдніх войнах. |
Фінская вайна (1808—1809) | Вайна, у выніку якой ўсходняя частка Швецыі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі як аўтаномнае Вялікае княства Фінляндскае. |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Шведска-наўгародскія войны — шэраг канфліктаў у XII—XIV стагоддзях.