Рурскі ўніверсітэт
Рурскі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Ruhr-Universität Bochum | |
Арыгінальная назва | ням.: Ruhr-Universität Bochum |
Міжнародная назва | англ.: Ruhr University Bochum |
Заснаваны | 1962 |
Рэктар | Аксель Шольмерых[d] |
Студэнты | 42 954[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Бохум |
Сайт | ruhr-uni-bochum.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рурскі ўніверсітэт (ням.: Ruhr-Universität Bochum) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бохум.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Рурскі ўніверсітэт у Бохуме — дзяржаўны даследчы ўніверсітэт, размешчаны на паўднёвых пагорках цэнтра Рурскай вобласці. Ён быў заснаваны ў 1962 годзе як першы новы дзяржаўны ўніверсітэт у Германіі пасля Другой сусветнай вайны. Навучанне пачалося ў 1965 годзе.
Гэта адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Германіі, які ўваходзіць у «Deutsche Forschungsgemeinschaft», галоўнаю нямецкую арганізацыю па фінансаванні навуковых даследаванняў.
Універсітэт быў адным з першых універсітэтаў Германіі, які ўвёў міжнародныя ступені бакалаўра і магістра, якія прыйшлі на змену традыцыйным нямецкім кваліфікацыям. За выключэннем некалькіх асаблівых выпадкаў (напрыклад, юрыдычных), гэтыя ступені прапануюць усе факультэты ўніверсітэта. У цяперашні час універсітэт прапануе агулам каля 180 розных навучальных праграм з усіх акадэмічных абласцей, прадстаўленых ва ўніверсітэце.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт пратэстанцкай тэалогіі
- Факультэт каталіцкай тэалогіі
- Факультэт філасофіі, адукацыі і журналістыкі
- Гістарычны факультэт
- Філалагічны факультэт
- Юрыдычны факультэт
- Эканамічны факультэт
- Факультэт сацыяльных навук
- Факультэт усходнеазіяцкіх навук
- Факультэт спартыўных навук
- Факультэт псіхалогіі
- Факультэт цывільнай і экалагічнай інжынерыі
- Машынабудаўнічы факультэт
- Факультэт электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
- Матэматычны факультэт
- Фізіка-астранамічны факультэт
- Факультэт геаграфіі
- Хіміка-біяхімічны факультэт
- Біялагічны і біятэхналагічны факультэт
- Медыцынскі факультэт
Зноскі
- ↑ https://uni.ruhr-uni-bochum.de/de/zahlen-und-fakten Праверана 1 сакавіка 2021.
- ↑ https://de.wikipedia.org/wiki/Ruhr-Universit%C3%A4t_Bochum
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рурскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы