Рашэнне (банк)
Рашэнне | |
---|---|
Тып | банк і бізнес |
Заснаванне | 9 лістапада 1994[1] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d] |
Уласны капітал |
|
Абавязацельствы | 190 433 000 Br[3] |
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт | rbank.by (руск.) (англ.) |
Закрытае акцыянернае таварыства «Банк „Рашэнне“» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Банк быў створаны ў 1994 годзе і тады называўся Інфабанк.
У 2004 годзе Мінфін ЗША абвінаваціў Інфабанк ў «адмыванні грошай для рэжыму Садама Хусейна», заробленых у выніку здзелак, якія здзяйсняліся ў абыход праграмы ААН "Нафта ў абмен на харчаваньне" і з выкарыстаннем незаконных надбавак і завышаных кантрактаў. Інфабанк тады афіцыйна адверг усе абвінавачванні, аднак у лютым 2005 года змяніў назву на Трастбанк.
З 2001 года акцыянерам Інфабанку з доляй 35% з'яўляўся Лівійскі арабскі замежны банк, які выйшаў з складу уласнікаў беларускага банка ў 2008 годзе. Зараз канчатковым бенефіцыярам банка з'яўляецца зарэгістраваная ў ААЭ Alm Investments FZE. Ёю валодае Mohammed Ahmad Salem Alzaraim Alsuwaidi. У канцы 2014 года ЗША знялі санкцыі ў дачыненні да Трастбанка. Доўгі час лічылася, што буйная доля ў банку належыць групе беларускіх бізнесоцаў на чале з Віктарам Шаўцовым, які з'яўляецца старшынёй назіральнага савета Трастбанка.
У сакавіку 2016 года акцыянеры і бенефіцыярны ўласнік з ААЭ вырашылі зноў правесці рэбрэндынг і змяніць назву на Банк «Рашэнне».
Паказчыкі
[правіць | правіць зыходнік]Актывы банка на 1 чэрвеня 2016 года склалі 1,199 трлн. Нарматыўны капітал - 489 млрд. рублёў[5].
Зноскі
- ↑ https://rbank.by/about/information
- ↑ https://rbank.by/about/information/
- ↑ а б в г д https://rbank.by/upload/iblock/205/gv6qossh4b90xaakqnflf471l5gg192e/Finansovaya-otchetnost-za-god_-zakonchivshiysya-31-dekabrya-2021-goda-_MSFO_.pdf
- ↑ https://rbank.by/about/disclosure/
- ↑ "Трастбанк" сменил название Архівавана 11 чэрвеня 2017.