Рачыя Акопавіч Ачаран
Рачыя Акопавіч Ачаран | |
---|---|
арм.: Հրաչյա Հակոբի Աճառյան | |
Дата нараджэння | 8 (20) сакавіка 1876[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1953[3][2] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, філолаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | лінгвістыка, філалогія, этымалогія |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Парыжскі ўніверсітэт, Страсбургскі ўніверсітэт |
Вядомыя вучні | Vache Ohanyan[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рачыя Акопавіч Ачаран (арм.: Հրաչյա Հակոբի Աճառյան; 8 сакавіка 1876 — 16 сакавіка 1953[6]) — армянскі лінгвіст, філолаг, этымолаг, паліглот, сапраўдны член Акадэміі навук Армянскай ССР (1943)[7]. Вядомы сваімі працамі ў вобласці дыялекталогіі, лексікалогіі, лексікаграфіі, гісторыі мовы і г.д.[8].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 сакавіка 1876 года ў Канстанцінопалі, у квартале Саматыя. Бацька быў шаўцом. У няпоўныя 7 гадоў паступіў у вучылішча Арамян, дзе і выявіліся яго моўныя здольнасці: хлопчык адначасна вывучаў армянскую, французскую і турэцкую мовы і за два гады прайшоў увесь школьны курс. Пасля гэтага, у 9 гадоў Рачыя Ачаран паступіў у вучылішча Саакян і за чатыры гады з бляскам скончыў яго. Вучыўся таксама ў вучылішчы Кедранакан. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Парыжскім і Страсбургскім універсітэтах[7], дзе ён вывучаў мовы і стаў вядомы даследаваннямі ў арменазнаўстве. У Сарбоне яго настаўнікам быў Антуан Мее[6]. У 1897 годзе быў абраны членам Парыжскага лінгвістычнага таварыства[6].
Пасля завяршэння шматгадовай адукацыі Рачыя Ачарян працаваў настаўнікам у Эчміядзіне, потым у Шушы, дзе сустрэў сваю будучую жонку Арусяк. Разам з 600 армянамі, якія выратаваліся ў час Шэмахінскай разаніны, Ачаран з жонкай перабраліся ў Тэбрыз. У 1923 годзе ён атрымаў запрашэнне ад улад Савецкай Арменіі выкладаць у Ерэванскім дзяржаўным універсітэце, дзе і прапрацаваў наступныя 30 гадоў. Пасля смерці ў 1925 годзе першай жонкі Арусяк Ачарян жаніўся з адной са сваіх студэнтак Сафік.
29 верасня 1937 года ён быў арыштаваны па вінавачанні ў тым, што ён з’яўляецца англійскім рэзідэнтам і з’яўляецца членам нібы дзейнічалай ва ўніверсітэце контррэвалюцыйнай групе прафесараў. Блізкія Ачарана выратавалі некаторыя яго рукапісы, якія склалі ў жалезную скрыню і закапалі ў садзе раёна Нор Бутанія. Суд прысудзіў Ачарана да шасці гадоў пазбаўлення волі, але 19 снежня 1939 года ён быў вызвалены за адсутнасцю складу злачынства. Яго аднавілі ў пасадзе і правах. Ён вярнуўся на працу ва ўніверсітэт.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- «История современной армянской литературы» (т. 1—3, 1906—1912)[6]
- «Classification des dialectes arme՛niens» (1909)
- «Տաճկահայոց հարցի պատմությունը (Սկզբից մինչև 1915 թ.)» (1915)
- «Исследование марагского диалекта» (1930)[9]
- «Исследование агулисского диалекта»" (1935)[9]
- «Исследование новонахичеванского диалекта» (1935)[9]
- «Исследование новоджугинского диалекта» (1940)[9]
- «Исследование константинопольского диалекта» (1942)[9]
- «Հայ բառագիտություն» (1941)
- «Армянский словарь диалектов» (1913)[7]
- «Корневой словарь армянского языка» (т. 1‒7, 1925—35)[7]
- «История армянского языка» (т. 1‒2, 1940—51)[7]
- «Словарь армянских собственных имён» (т. 1‒4, 1942—48)[7]
- «Исследование хемшинского диалекта» (1949)[9]
- «Полная грамматика армянского языка в сравнении с 562 языками» (т. 1‒4, 1952—59)[7]
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
- ↑ а б в г д е ё Հայկական համառոտ հանրագիտարան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990. — Т. 1.
- ↑ Ачарян Рачия Акопович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Ачарян Рачия Акопович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Ачарян Рачия Акопович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г Ačaṙean, Hrač’eay Yakobi — артыкул з Encyclopædia Iranica. J. R. Russell
- ↑ а б в г д е ё Ачарян Рачия Акопович — артыкул з БСЭ (3-е выданне)
- ↑ Большой Российский энциклопедический словарь Архівавана 13 чэрвеня 2009.
- ↑ а б в г д е Э. Б. Агаян. Языкознание в Армении // Вопросы языкознания. — М.: Академия Наук СССР, 1952. — Т. 5 сентябрь—октябрь. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015.