Рауль Гансалес
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Рауль Гансалес Бланка | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 чэрвеня 1977[1][2][…] (47 гадоў)
|
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Іспанія | ||||||||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Рэал Мадрыд B | ||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рауль Гансалес Бланка (ісп.: Raúl González Blanco; нар. 27 чэрвеня 1977, Мадрыд, Іспанія) — былы іспанскі прафесійны футбаліст, нападнік. На працягу 16 гадоў выступаў за мадрыдскі «Рэал», дзе стаў адной з легенд клуба, некаторы час быў найлепшым яго бамбардзірам у гісторыі. Былы капітан нацыянальнай зборнай Іспаніі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Рауль нарадзіўся ў Сан-Крыстабаль-дэ-Лос-Анхелесе, раёне Мадрыда, дзе гуляў за мясцовую дзіцячую каманду да пераходу ў юнацкую каманду «Атлетыка Мадрыд». Пазней ён пераехаў у акадэмію клуба «Рэал Мадрыд» і гуляў на розных узроўнях за яе каманды. У 1994 годзе Рауль падпісаў свой першы прафесійны кантракт з камандай «Рэал Мадрыд C» з чацвёртага дывізіёна і праз некаторы час ужо гуляў у першай камандзе.
«Рэал»
[правіць | правіць зыходнік]Дзякуючы свімі галам і выступам, Рауль лічыцца адным з самых важных гульцоў у гісторыі мадрыдскага «Рэала» і еўрапейскага футбола. Акрамя таго, ён лічыцца найвялікшым іспанскім футбалістам у гісторыі. Рауль правёў 16 гадоў сваёй кар’еры, гуляючы за «Рэал Мадрыд», і стаў найлепшым бамбардзірам клуба з 323 галамі, апярэдзіўшы Альфрэда Ды Стэфана, які забіў 307 мячоў (пазней гэты рэкорд быў пераўзыйдзены Крыштыяну Раналду). Ён таксама правёў за мадрыдскі «Рэал» рэкордную колькасць матчаў — 741, апярэдзіўшы Мануэля Санчыса з 700 гульнямі. Сярод яго тытулаў 6 чэмпіянатаў Іспаніі, 3 перамогі ў лізе чэмпіёнаў (вызначаўся ў двух фіналах), 4 Суперкубка Іспаніі, Суперкубак Еўропы і 2 Міжкантынентальных кубка. Акрамя таго, Рауль — рэкардсмен па галам у лізе чэмпіёнаў і другі ў спісе гульцоў, якія адыгралі найбольшая колькасць матчаў у Лізе чэмпіёнаў (пасля Раяна Гігза). У 2003 годзе ён быў прызначаны капітанам Рэала і прабыў ім да свайго сыходу ў 2010 годзе.
Рауль з’яўляецца чацвёртым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянату Іспаніі з 228 галамі пасля Тэльма Зары, Х’юга Санчэса і Ліянеля Месі. Ён таксама з’яўляецца найлепшым іспанскім бамбардзірам у еўрапейскіх нацыянальных чэмпіянатах з 256 галамі, забіўшы 228 мячоў у чэмпіянаце Іспаніі і 28 мячоў у чэмпіянаце Германіі. Больш за тое, Рауль з’яўляецца другім гульцом у спісе гульцоў, якія адыгралі найбольшую колькасць матчаў у чэмпіянаце Іспаніі пасля Андоні Субісарэты (622 гульні).
Што да яго асабістых узнагарод, ён быў найлепшым нападнікам ў свеце па версіі IFFHS у 1999 годзе. Рауль з’яўляецца адзіным футбалістам, якога УЕФА тройчы называла найлепшым форвардам года (2000, 2001 і 2002). Ён заняў другое месца ў галасаванні на Залаты мяч ў 2001 годзе і трэцяе месца ў галасаванні на ўзнагароду найлепшага гульца года па версіі ФІФА ў 2001 годзе. У 2004 годзе ФІФА ўключыла Рауля ў спіс 100 найвялікшых футбалістаў, а УЕФА — у спіс 50 найлепшых еўрапейскіх футбалістаў у перыядзе з 1954 па 2004 гады. Ён тройчы ўваходзіў у сімвалічную зборную Еўропы па версіі European Sports Media у 1997, 1999 і 2000 гадах. Двойчы выйграваў трафей Пічычы (1999 і 2001), двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам лігі чэмпіёнаў (2000 і 2001), пяць разоў выйграваў прэмію «Дон Балон» (1997, 1999, 2000, 2001 і 2002), а таксама быў прызнаны найлепшым гульцом Міжкантынентальнага кубка 1998.
Познія гады
[правіць | правіць зыходнік]Пасля няўдалага сезона Рауль пакінуў мадрыдскі «Рэал» і перайшоў у «Шальке 04», які выступае ў нямецкай Бундеслізе, у 2010 годзе. Неадназначна пачаўшы сезон, ён здолеў набраць форму і дапамог камандзе выйграць кубак Германіі і суперкубак Германіі, забіўшы галы ў вырашальных момантах. За 2 гады, праведзеных у «Шальке», Рауль забіў 40 галоў у 98 матчах. У лютым 2012 года, ён забіў 400-й гол у сваёй кар’еры ў матчы супраць «Вольфсбурга». Пасля заканчэння двухгадовага кантракту з «Шальке» ў 2012 годзе Рауль перайшоў у «Аль-Сад», каманду з Катара, і ўжо ў першым сезоне атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Катара, а таксама сыграў 1000-ы матч у сваёй футбольнай кар’еры.
З восені 2014 года выступаў за амерыканскі клуб «Нью-Ёрк Космас». У кастрычніку 2015 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў лістападзе[4]. 16 лістапада 2015 года правёў свой апошні матч у прафесійнай кар’еры, калі дапамог «Нью-Ёрк Космас» перамагчы «Атава Ф’юры» ў фінале NASL (Паўночнаамерыканскай футбольнай лігі).
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Хоць ён не выйграваў на буйных спаборніцтвах са зборнай Іспаніі, у 102 матчах за нацыянальную каманду Рауль забіў 44 галы (да 2010 года быў рэкардсменам па колькасці галоў за зборную), выступіўшы на трох чэмпіянатах свету і двух чэмпіянатах Еўропы. У 2002 годзе ён быў прызначаны капітанам зборнай і быў ім да 2006 года, калі згуляў свой апошні матч за нацыянальную зборную.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2018 года стаў трэнерам каманды «Рэала» да 15 гадоў. У чэрвені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Рэал Мадрыд Кастылья»[5].
Зноскі
- ↑ Raúl // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Raúl // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ http://www.transfermarkt.com/raul/profil/spieler/7349
- ↑ Рауль намерен завершить карьеру в ноябре
- ↑ Рауль возглавил «Кастилью»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Мадрыдзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Іспаніі
- Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
- Ігракі ФК Нью-Ёрк Космас
- Ігракі ФК Аль-Сад
- Ігракі ФК Шальке 04
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд Кастылья
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд C
- ФІФА 100
- Уладальнікі трафея Пічычы
- Футбольныя трэнеры Іспаніі
- Трэнеры ФК Рэал Мадрыд Кастылья