Растоўскі Барысаглебскі манастыр
Выгляд
Барысагле́бскі на Ву́сці манасты́р — помнік рускай архітэктуры ў пасёлку Барысаглебскім (на дарозе з Растова ў Угліч).
Заснаваны ў канцы 14 ст., пабудаваны ў 1-й палавіне 16 ст., каля Растова (цяпер Яраслаўская вобласць). Каля манастыра вырас пасёлак Барысаглебскі.
Ансамбль манастыра
[правіць | правіць зыходнік]Вакол цэнтральнай прамавугольнай плошчы — сабор Барыса і Глеба (1522—1524, прыпісваецца архітэктару Р. Барысаву), трапезная (з царквой Благавешчання; 1524—1526, архітэктар Барысаў; перабудавана ў 17 ст.), келлі (16 ст.), званіца (1680).
Манастыр абкружаны сценамі з 14 вежамі і 2 цэрквамі 17 ст. Прамавугольныя ў плане сцены з сіметрычна пастаўленымі брамамі і вежамі надаюць ансамблю рысы рэгулярнасці, а свабоднае размяшчэнне багатых пабудоў — жывапісны выгляд.
-
Надбрамная Стрэчанская царква (1692)
-
Надбрамная царква Сергія Раданежскага (1679)
-
Барысаглебскі сабор (1522—1524)
-
Унутры Барысаглебскага сабора
-
Благавешчанская царква
-
Званіца
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барысаглебскі манастыр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. С. 327.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Растоўскі Барысаглебскі манастыр
- Барысаглебскі на Вусці мужчынскі манастыр // «Православная энциклопедия». (руск.)