Раман Сяргеевіч Вягера
Поўнае імя | Раман Сяргеевіч Вягера | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 ліпеня 2000[1][2] (24 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг[4] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Арсенал | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 55 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Раман Вягера (нар. 14 ліпеня 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана». У пачатку 2015 года перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У ліпені 2017 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў «Нёман», дзе стаў выступаць за дубль.
У ліпені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[5], дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года вярнуўся ў «Нёман»[6]. Да сезона 2019 рыхтаваўся разам з асноўным складам гродзенцаў, аднак пачаў сезон у дублі. 2 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мазырскай «Славіяй» (0:1). У далейшым стаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, гуляючы таксама за дубль.
У верасні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб[7]. Неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» (пазней перайменаваны ў «Маларыту») і быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[8]. Пераважна заставаўся на лаўцы запасных, згуляў за «Іслач» у адным матчы чэмпіянату Беларусі. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў клуб[9].
Са студзеня 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам», які ў сакавіку афіцыйна арандаваў абаронцу[10]. Гуляў толькі за дубль і ў ліпені 2021 года вярнуўся «Маларыту»[11], а неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкая каманда знялася з Вышэйшай лігі, зноў далучыўся да «Арсенала» і неўзабаве падпісаў паўнавартасны кантракт з дзяржынскім клубам[13]. У сезоне 2022 рэгулярна гуляў у аснове дзяржынскага клуба.
У студзені 2023 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[14]. У складзе жодзінскай каманды заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2023 года кантракт з клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[15], і неўзабаве абаронца далучыўся да кастрамскога «Спартака»[16]. Пакінуў «Спартак» у чэрвені 2024 года[17].
У ліпені 2024 года зноў стаў іграком дзяржынскага «Арсенала»[18].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2016 года і сакавіку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2017 года, а таксама ў кастрычніку 2018 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).
26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2017 (2) | дубль | Нёман | 12 | 0 |
2018 (1) | дубль | Нёман | 14 | 2 |
2018 (2) | Д2 | Ліда | 11 | 1 |
2019 | Д1 | Нёман | 10 | 0 |
2020 (1) | Д1 | Нёман | 6 | 0 |
2020 (2) | Д1 | Іслач | 1 | 0 |
2021 (1) | Д1 | Рух | 0 | 0 |
2021 (2) | Д2 | Арсенал | 17 | 0 |
2022 | Д1 | Арсенал | 29 | 1 |
2023 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 3 | 0 |
2023/24 | Д3 | Спартак | 28 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Roman Vegerya // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Raman Viahera // FBref
- ↑ https://www.fcneman.by/klub/zhelto-zelenye-lyudi/260.html
- ↑ https://teams.by/raman-viahera/player-157745/
- ↑ "Лида" подписала Горбачева и арендовала у "Немана" Вегерю (руск.). football.by (24 ліпеня 2018). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Гнедько и Горбачев покинули "Лиду" (руск.). football.by (13 лістапада 2018). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Вегеря отказался продлевать контракт с "Неманом" и покинул команду (руск.). football.by (4 верасня 2020). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Роман Вегеря продолжит карьеру в "Ислочи" (руск.). football.by (29 верасня 2020). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Бородин и Вегеря покинули "Ислочь" (руск.). football.by (7 снежня 2020). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Футбол. "Рух" официально арендовал Романа Вегерю у "Динамо-Брест-1960" (руск.). pressball.by.(недаступная спасылка)
- ↑ "Рух" вернул Вегерю в "Малориту" (руск.). football.by (8 ліпеня 2021). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Роман Вегеря перешел в дзержинский "Арсенал" (руск.). football.by (24 ліпеня 2021). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Роман Вегеря вернулся в "Арсенал" (руск.). football.by (15 сакавіка 2022). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" объявило о подписании контракта с Вегерей (руск.). football.by (11 студзеня 2023). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" объявил о расторжении контракта с Вегерей (руск.). football.by (12 ліпеня 2023). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ "Спартак" из Костромы пополнил еще один белорус (руск.). football.by (24 ліпеня 2023). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Роман Вегеря покинул "Спартак" из Костромы (руск.). football.by (21 чэрвеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Вегеря вернулся в "Арсенал" (руск.). football.by (5 ліпеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 14 ліпеня
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Ліда
- Ігракі ФК Маларыта
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Рух Брэст
- Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Спартак Кастрама