Перайсці да зместу

Раман Ігаравіч Бандарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Ігаравіч Бандарэнка
Імя пры нараджэнні Раман Ігаравіч Бандарэнка
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1 жніўня 1989(1989-08-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лістапада 2020(2020-11-12) (31 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Беларусь
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Медаль Ордэна Пагоні Медаль «Гонар і Годнасць»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман Ігаравіч Бандарэнка (1 жніўня 1989, Мінск — 12 лістапада 2020, Мінск) — беларускі мастак, загінулы ў час пратэстаў у Беларусі 2020–2021 гадоў[1][2]. Паводле паведамленняў СМІ, забіты сіламі бяспекі рэжыму Лукашэнкі[3][4].

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску. Паводле адукацыі — мастак, скончыў Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Праходзіў тэрміновую службу ў 3-й АБрСП (в/ч 3214) Унутраных войскаў МУС Беларусі[1].

Жыў на вуліцы Чарвякова, вучыў дзяцей маляваць. Апошні час працаваў дырэктарам крамы «Востраў чысціні». Паводле слоў родных, праблем з міліцыяй ніколі не меў, на акцыі пратэсту і маршы не хадзіў[1].

Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[5].

20 лістапада 2020 года. Царква Уваскрасення Хрыстова. Развітанне з Раманам Бандарэнкам.
20 лістапада 2020 года. Развітанне з Раманам Бандарэнкам

11 лістапада 2020 года пабачыўшы ў чаце, што невядомыя чарговы раз зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі на «Плошчы Перамен», паблізу яго дома, Раман Бандарэнка выйшаў паразмаўляць з імі. Назва «Плошча Перамен» прыжылася пасля таго, як жыхары жылога комплексу ў квартале між вуліцамі Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскім трактам намалявалі на адной са сцен мурал з дыджэямі перамен. Мурал замалёўвалі рознымі спосабамі звыш 10 разоў, але жыхары яго аднаўлялі. У квартале склалася моцная супольнасць. Жыхары запрашалі музыкаў на вечаровыя канцэрты, самаадукоўваліся на лекцыях і ўпрыгожвалі прастору нацыянальнай сімволікай.

Каля 22-й гадзіны ў двор прыехалі людзі ў цывільным і масках, пачалі зразаць стужкі, потым напалі на жыхароў, якія выйшлі з імі размаўляць. Пазней у СМІ з’явілася версія, што на Рамана Бандарэнку напаў прафесійны кікбаксёр Дзмітрый Шакута[6]. Невядомыя збілі Рамана Бандарэнку, пасля чаго адвезлі ў Цэнтральнае РУУС  (бел. (тар.)), а адтуль без прытомнасці ў бальніцу[7].

Раман Бандарэнка трапіў у Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі а 00:05 12 лістапада 2020 года з вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, знаходзіўся ў затарможаным стане, але ў аперацыйную яго прывезлі ўжо ў коме[8]. Аперацыя доўжылася некалькі гадзін, аднак стан яго пагаршаўся, увечары ён памёр[9].

Расследаванне

[правіць | правіць зыходнік]

27 студзеня 2021 года ініцыятыва «BYPOL» апублікавала расследаванне па факце гібелі Рамана Бандарэнкі[10]. Паводле BYPOL, дзякуючы атрыманым аўдыёзапісам і білінгу нумароў мабільных тэлефонаў, ім удалося пэўна вызначыць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства[10]:

18 лютага 2021 года Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь распачала крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэксу Беларусі па факце наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула смерць па неасцярожнасці[11][12]. 17 верасня 2021 года Генеральная пракуратура прыпыніла справу, бо не змагла знайсці, каго прыцягнуць да крымінальнай адказнасці[13].

24 верасня 2021 года «BYPOL» абнародавала зліў размоваў супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама датычна забойства Бандарэнкі. У размове 11 лістапада 2020 года камандзір групы АМАПу Руслан Куляшоў паведаміў камандзіру АМАПу ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыю Балабе, што кікбаксёр Дзмітрый Шакута траўмаваў Бандарэнку пры выкраданні на вуліцы Чарвякова ў Мінску. 12 лістапада 2020 года начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб пацвердзіў у тэлефоннай размове Балабу, што чэрапна-мазгавую траўму Бандарэнку нанёс Шакута, што засведчана на выкладзеным у Сеціве відэазапісе[13][14].

Увечары 12 лістапада 2020 года некалькі тысяч беларусаў прыйшлі і прыехалі на «Плошчу Перамен», каб аддаць даніну памяці Раману Бандарэнку[5]. У розных раёнах Мінска і іншых гарадоў Беларусі, а таксама за мяжой людзі выйшлі на вулічныя акцыі памяці і наступным днём[5]. Акцыі памяці суправаджаліся затрыманнямі іх удзельнікаў, напрыклад у Брэсце і Баранавічах[15].

Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным нябожчыка. Паводле яе слоў, Раман Бандарэнка быў забіты памагатымі рэжыму. «Ён стаў нявіннай ахвярай бесчалавечнай сістэмы, якая лічыць жыцці людзей выдаткамі ўлады, і на яго месцы мог апынуцца любы мірны чалавек». Павел Латушка сказаў: «Мне складана выказаць словамі боль ад таго, што адбылося, і пагарду да ўдзельнікаў чарговага злачынства супраць людзей». «Чарговая ахвяра тэрору, чарговая ахвяра насілля», — так характарызаваў смерць Рамана Бандарэнкі біскуп Юрый Касабуцкі на імшы памяці забітага 13 лістапада[16].

У заяве ад 13 лістапада 2020 года ЕС асудзіў жорсткасць з боку пераапранутых у цывільнае супрацоўнікаў міліцыі і выказаў спачуванні сям’і і сябрам Рамана Бандарэнкі[17][18]. Спачуванні ў сувязі з гібеллю Рамана Бандарэнкі выказалі Міністэрствы замежных спраў Латвіі і Літвы[19], кіраўнік апошняга, Лінас Лінкявічус выказаўся ў сваім Твітэры, што яго «ашаламляюць цынізм, жорсткасць рэжыму і грубае ігнараванне памкненні людзей да перамен»[20]. Міністр замежных спраў Эстоніі  (руск.) Урмас Рэйнсалу заявіў, што забойства Бандарэнкі павінна выклікаць новыя санкцыі ад Еўрасаюзу супраць беларускіх уладаў[21]. У заяве пасольства ЗША ў Беларусі было сказана, што Злучаныя Штаты ўзрушаныя і ўстрывожаныя жудаснымі абставінамі смерці Рамана Бандарэнкі, выказваліся спачуванні яго сям’і і салідарнасць з усім беларускім народам, які аплаквае яго страту. Таксама змяшчаўся заклік да ўладаў правесці празрыстае расследаванне і прыцягнуць да адказнасці вінаватых, асуджаўся гвалт і падаўленне мірных дэманстрантаў[22]. Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека выказалася наконт забойства і заклікала ўлады да публічнага расследавання[23].

Пра гібель Рамана Бандарэнкі напісалі ці выпусцілі сюжэты як беларускія, так і замежныя СМІ, у тым ліку такія буйныя, як Белсат[24], U.S. News & World Report  (руск.)[25], Meduza[26], РИА Новости[27], руская служба BBC[28], Настоящее время[29], Associated Press[30], Libération  (фр.)[31], TVP Info  (руск.)[32], Washington Post[33], bne IntelliNews  (англ.)[34], ČT24  (руск.)[35] і іншыя[36][37].

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што спачувае бацькам загінулага: «Я шчыра спачуваю бацькам. Калі чалавек сыходзіць з жыцця, гэта блага, пагатоў, малады чалавек», — і тут жа заявіў, што смерць Рамана Бандарэнкі стала вынікам канфлікту паміж тымі, хто вывешваў «калабарацыянісцкія прафашысцкія сцягі», і тымі, хто іх зразаў, а сам загінулы быў п’яны. Лукашэнка даручыў Генеральнай пракуратуры ўзяць пад кантроль расследаванне гібелі Рамана Бандарэнкі[38]. На думку Лукашэнкі і прарэжымных сродкаў масавай інфармацыі, Раман Бандарэнка быў «сакральнай ахвярай», якую чакалі; што быццам апісана ў «метадычках каляровых рэвалюцый»[39][40][41].

Палкоўнік у адстаўцы Андрэй Кітоў, былы камандзір атраду спецыяльнага прызначэння, у сваім каментары пра смерць Рамана Бандарэнкі адзначыў, што гэта трагедыя не аднаго чалавека, а цэлага народу. І гэта асабліва моцны ўдар па байцах той самай часці 3214, у якой ён служыў[42].

Шматлікія беларускія дзеячы культуры змянялі свае аватары ў сацсетках на чорныя выявы, запісвалі жалобныя інтэрнэт-публікацыі з гэтай нагоды, выказвалі спачуванні блізкім і сваякам Рамана[43].

15 лістапада ў Мінску прайшоў марш памяці Рамана Бандарэнкі. Першапачаткова сілавікі рэжыму Лукашэнкі перашкодзілі ўтварыцца вялікай калоне дэманстрантаў. Людзі разбягаліся, але ўпарта вярталіся на маршрут да «Плошчы Перамен». Супраць дэманстрантаў былі ўжыты спецсродкі: святлошумавыя гранаты і слезацечны газ. Некаторых затрыманых моцна збівалі дубінкамі. Марш у Мінску завяршыўся разгромам «Плошчы Перамен»[5], на якую прыбыла велізарная колькасць сілавікоў рэжыму Лукашэнкі, якіх было ў некалькі разоў больш чым пратэстуючых. Усё скончылася масавым затрыманнем і зачысткай ды апаганьваннем мемарыяла Рамана Бандарэнкі[5][44]. Трансляцыю падзей з «Плошчы Перамен» вёў «Белсат» (журналісткі тэлеканала Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова былі пасля гэтага арыштаваны, а ў лютым 2021 года атрымалі па два гады зняволення[45])[46]. Пратэсты ў памяць Рамана Бандарэнкі таксама прайшлі ў Гомелі, Віцебску, Гродне, Баранавічах, Лідзе, Салігорску, Маладзечне, Жодзіне, Брэсце, Навагрудку і іншых гарадах.

19 лістапада 2020 года амбасадар ЗША ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе Джым Гілмар  (укр.) выступіў з заявай адносна забітага Рамана Бандарэнкі і таго, што яго суайчыннікам не дазволілі аплакваць страту, паколькі сілы бяспекі ўжылі гвалт, каб разагнаць і арыштаваць больш за 1200 чалавек, бязлітасна знеслі стыхійныя помнікі ў Мінску і па ўсёй краіне 15 лістапада, назваўшы такія дзеянні прыкметай «беспакаранасці, з якой беларускія сілы бяспекі працягваюць жорсткае падаўленне мірных дэманстрантаў»[47].

26 лістапада 2020 года Еўрапейскі парламент абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі[48][49]. Вынікам абмеркавання стала прыняцце рэзалюцыі «з нагоды працягу парушэння правоў чалавека ў Беларусі, у прыватнасці забойства Рамана Бандарэнкі», падтрыманай абсалютнай большасцю дэпутатаў, з заклікам «хуткага, дбайнага, бесстаронняга і незалежнага расследавання смерці»[50].

На 27 лістапада 2020 года крымінальная справа па факце смерці Бандарэнкі не была распачатая, у той час як былі затрыманы па крымінальнай справе журналіст TUT.BY Кацярына Барысевіч і ўрач Арцём Сарокін, якія паведамілі медыцынскую інфармацыю, што забіты быў абсалютна цвярозы, што абвяргае словы Аляксандра Лукашэнкі і Наталлі Качанавай аб тым, што Бандарэнка быў п’яны. Amnesty International прызнала журналістку і лекара вязнямі сумлення. Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Барысевіч палітычнай зняволенай[51]. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі сказаў, што ўлады змагаюцца не з праблемай, а са СМІ: «Яны думаюць, што калі прэса не будзе пісаць пра Бандарэнку, то людзі не даведаюцца пра гэта. Яны, вядома ж, усё пазнаюць, але СМІ ўсё адно трапляюць пад удар»[52].

9 жніўня 2021 года Дзмітрый Шакута быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за «гвалтоўную атаку на Рамана Бандарэнку» і перадачу яго міліцыі[53][54].

24 лістапада 2022 года Бандарэнка быў пасмяротна ўзнагароджаны медалём Ордэна Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[55]. У чэрвені 2023 года таксама ўзганароджаны медалём «Гонар і годнасць» ад Аб’яднанага пераходнага кабінета. Медаль з рук Святланы Ціханоўскай атрымала сястра Рамана[56].

Песні-прысвячэнні Раману Бандарэнку запісалі беларускія музыканты: Ганна Шаркунова — «Малюнкі на сцяне»[57], «Стары Ольса» — «Штурм замка Пулен»[58], Піт Паўлаў — «Вараны коню»[58], Дзядзя Ваня  (руск.) — «Я выходжу»[58], Аляксандр Памідораў — «Мы выходзім»[58].

Мастачка Вольга Якубоўская  (укр.), вядомая серыяй выяў на тэму беларускіх пратэстаў, адну з іх прысвяціла гібелі Рамана Бандарэнкі і стварыла карціну «Я выходжу!»[59]. Мінскі мастак Андрэй Дубінін у снежні 2020 года прысвяціў Р. Бандарэнку карціну «Ромка, выходзь!»[60].

Раману Бандарэнку прысвечаны фільм Настассі Ярамеевай «Колеры нацыі», зняты ў 2021 годзе.

  1. а б в «Шансы на выживание — 1 из 1000». В Минске силовики в штатском избили мужчину за бело-красно-белые ленты, он умер в реанимации (руск.). Настоящее время (12 лістапада 2020).
  2. mes/AFP. Belarus: Mann nach brutaler Attacke in Minsk gestorben (ням.). Der Spiegel (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2020. Праверана 12 лістапада 2020.
  3. Shotter, James. Violent crackdown fails to silence Belarus protesters (англ.). Financial Times (2 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 5 снежня 2020.
  4. КЕ. Месяц после гибели Романа Бондаренко. Что мы выяснили за это время? (руск.). TUT.BY (12 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2020. Праверана 13 снежня 2020.
  5. а б в г д Орлова, Ольга (2020-11-20). "Вышел и не вернулся". Брестская газета(руск.) (47 (936)): 8. {{cite journal}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка)Папярэджанні CS1: date і year (спасылка)
  6. Мужчина в сером костюме, который напал на Романа на «Площади перемен», очень похож на известного спортсмена (руск.). TUT.BY (14 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 18 лістапада 2020.
  7. nashaniva.by
  8. Борисевич, Катерина. «В операционную привезли уже в коме». Неизвестные во дворе снимали ленты, избили парня, он в реанимации (руск.). TUT.BY (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2020. Праверана 18 лістапада 2020.
  9. Памёр збіты Раман Бандарэнка з Плошчы перамен, Наша Ніва, 12 лістапада 2020 г.
  10. а б «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко (руск.). TUT.BY (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 27 студзеня 2021.
  11. "Генпракуратура распачала крымінальную справу па факце сьмерці Рамана Бандарэнкі". Газэта «Зьвязда». 18 лютага 2021. Праверана 19 лютага 2021.
  12. Возбуждено уголовное дело по факту смерти Романа Бондаренко Архівавана 19 лютага 2021.
  13. а б ByPol расказаў новыя акалічнасці падзеяў вакол смерці Рамана Бандарэнкі . Беларуская служба Радыё «Свабода». Новы Час (24 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 28 верасня 2021.
  14. З'явілася дадатковае расследаванне па смерці Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя?. Наша Ніва (24 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 28 верасня 2021.
  15. Служба информации «БГ» (2020-11-20). "В Бресте задерживали на улице, в Барановичах — в аптеке". Брестская газета(руск.) (47 (936)): 3. {{cite journal}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка)
  16. nashaniva.by
  17. Беларусь: заявление пресс-секретаря Европейской службы внешних действий в связи со смертью Романа Бондаренко (руск.). EEAS - European Commission. Праверана 13 лістапада 2020.
  18. Еўрасаюз прыгразіў Мінску новымі санкцыямі з-за гібелі Рамана Бандарэнкі (недаступная спасылка). Наша Ніва. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2020. Праверана 13 лістапада 2020.
  19. Главы МИД Литвы и Латвии выразили соболезнования в связи со смертью Романа Бондаренко Архівавана 13 лістапада 2020. (руск.)
  20. Пост Лінаса Лінкявічуса (англ.)
  21. Reinsalu: Killing of Bandarenka must bring new EU sanctions on Belarus (англ.)
  22. by.usembassy.gov
  23. OHCHR | Press briefing notes on Belarus (англ.). Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (13 лістапада 2020). Праверана 13 лістапада 2020.
  24. Збіты Рома Бандарэнка памёр. 96 дзень пратэстаў | Роман Бондаренко умер. 96 день протестов
  25. Candles and Condemnation as Thousands Mourn Death of Belarus Protester (англ.)
  26. В Минске умер 31-летний сторонник оппозиции Роман Бондаренко, которого избили на «Площади перемен». На акцию его памяти пришли тысячи людей (руск.)
  27. Умер избитый в Минске Роман Бондаренко (руск.)
  28. В Минске умер Роман Бондаренко. Его избили из-за бело-красно-белого флага (руск.)
  29. В реанимации умер избитый людьми в штатском в Минске Роман Бондаренко (руск.)
  30. Outrage in Belarus, EU after opposition supporter death (англ.)
  31. Raman Bandarenka, nouvelle victime de la répression en Biélorussie (фр.)
  32. Zmarł skatowany 31-latek. Napastnikami mieli być funkcjonariusze białoruskiej bezpieki (польск.)
  33. Outrage in Belarus, EU after opposition supporter death Архівавана 18 лістапада 2020. (англ.)
  34. An outpouring of grief, anger and frustration in Minsk as police beat another protester to death (англ.)
  35. Podle běloruských úřadů měl zemřelý aktivista otravu alkoholem, lékaři to však odmítají (чэшск.)
  36. Raman Bandarenka, nueva víctima de la represión en Bielorrusia Архівавана 18 лістапада 2020. (ісп.)
  37. Outrage in Belarus, EU after opposition supporter death Архівавана 18 лістапада 2020. (англ.)
  38. belta.by
  39. Оппозиция Беларуси лепит «сакральную жертву»?. ТВ Царьград (2020.11.12.).
  40. Елена Острякова.. Зловещая жертва оживляет Евромайдан. Политнавигатор (2020.11.13.).
  41. Лукашенко поручил взять под серьезнейший контроль расследование обстоятельств смерти Романа Бондаренко (руск.). БЕЛТА (2020.11.13).
  42. Радыё Свабода Архівавана 14 лістапада 2020.
  43. «Беларусь захвачена бандитами». Как белорусские звезды реагируют на смерть Романа Бондаренко(недаступная спасылка) (руск.)
  44. nashaniva.by . Наша Ніва (15 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 16 сакавіка 2021.
  45. Польскі прэзыдэнт заклікаў улады Беларусі амніставаць асуджаных журналістак «Белсату» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  46. Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА . Радыё «Свабода» (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  47. On Human Rights Violations in Belarus (англ.). Пасольства ЗША ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе  (англ.) (19 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 26 лістапада 2020.
  48.  Ужывую / Европарламент — Ситуация в Беларуси. Нарушения прав человека — убийство Романа Бондаренко. 26.11.2020 // in time Ukraine. 26 ноября 2020.
  49. Усиление санкций, отмена ЧМ по хоккею и «внутренний терроризм». Евродепутаты эмоционально обсудили ситуацию в Беларуси Архівавана 27 лістапада 2020. // TUT.BY, 26.11.2020
  50. Санкции, международное расследование преступлений. Европарламент принял новую резолюцию по Беларуси (руск.). TUT.BY (26 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 26 лістапада 2020.
  51. Гуштын, Адар'я. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели в СИЗО на Володарского. Письма ей почти не доходят (руск.). TUT.BY (27 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
  52. Александровская, Богдана. Ходьба по минному полю. Как в Беларуси сейчас работают журналисты (руск.). Deutsche Welle (25 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
  53. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  54. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  55. Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні
  56. «Прыгнёт з моцных нараджае волатаў». Ціханоўская ўручыла ў Варшаве ўзнагароды. 14.06.2023 // Наша Ніва
  57. «В каждом из нас живи!» Анна Шаркунова посвятила песню Роме Бондаренко Архівавана 31 сакавіка 2022. (руск.)
  58. а б в г «Я выхожу, чтобы жить». Белорусские музыканты посвящают песни погибшему парню со «двора перемен» Архівавана 16 лістапада 2020. (руск.)
  59. Я выходжу!
  60. https://belisrael.info/?p=26813