Перайсці да зместу

Рабакоп (фільм, 1987)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
РабакопM:
англ.: RoboCop
Постар фільма
Жанр баявік, навукова-фантастычны фільм[d], супергеройскі фільм, антыўтапічны фільм[d], кінафантастыка, трылер[d], splatter film[d] і кіберпанк
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Orion Pictures[d]
Працягласць 102 хв.
Бюджэт 13 000 000 $
Зборы 53 424 681 $[4] і 53 425 389 $[4]
Краіна
Мова англійская
Год 17 ліпеня 1987[1], 15 студзеня 1988[2], 7 студзеня 1988[3] і 1987
Наступны фільм RoboCop 2[d]
IMDb ID 0093870
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Рабако́п» (англ.: RoboCop) — амерыканскі навукова-фантастычны баявік рэжысёра Пола Верхавена 1987 года. Фільм атрымаў пяць прэмій «Сатурн», дзве намінацыі і адну прэмію «Оскар», і яшчэ шэраг узнагарод, і пасля даў пачатак развіццю аднайменнай франшызы.

Дзеянне фільма разгортваецца ў ахопленым крыміналам Дэтройце ў недалёкай будучыні. У цэнтры ўвагі — афіцэр паліцыі Алекс Мёрфі, які быў забіты бандай злачынцаў і пасля адроджаны мегакарпарацыяй УсёСпажыўПрадукт у ролі кібарга-праваахоўніка, Рабакопа. Не ведаючы пра сваё ранейшае жыццё, Рабакоп вядзе жорсткую кампанію супраць злачыннасці, адначасова змагаючыся з фрагментамі сваёй чалавечнасці.