Піраміды Гізы
Выгляд
Піраміды Гізы — комплекс пірамід на плато Гіза ў прыгарадзе Каіра, Егіпет.
Гэты комплекс старажытных помнікаў знаходзіцца на адлегласці каля 8 км у напрамку ў цэнтр пустыні ад старога горада Гіза на Ніле, прыкладна ў 25 км на паўднёвы захад ад цэнтра Каіра.
У пірамідах у Гізе ідэя велічы, усемагутнасці цара, блізкасці яго да багоў знайшла найбольш поўнае ўвасабленне. Самая вялікая з іх — піраміда Хеопса, пабудаваная архітэктарам Хеміунам.
Піраміда Хеопса з'яўляецца адзіным уцалелым помнікам з сямі цудаў свету.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Піраміды Гізы, віртуальны тур Архівавана 16 сакавіка 2014.