Пётр Міланег
Пётр Міланег | |
---|---|
Дата нараджэння | XII стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Месца смерці |
Пётр Міланег — старажытнарускі дойлід 12 ст.. Прадстаўнік Гродзенскай школы дойлідства[заўв 1]. Адзін з 4-х дойлідаў дамангольскага перыяду, чые імёны захаваліся ў пісьмовых крыніцах, параўноўваўся ў Іпацьеўскім летапісе з біблейскім дойлідам Веселіілам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ім узведзены шэраг манументальных будынкаў у Гродне (імаверна, што Ніжняя, Барысаглебская і Прачысценская цэрквы, княжацкія палаты і мураваныя абарончыя сцены).
У канцы 12 ст. быў асабістым дойлідам кіеўскага князя Рурыка Расціславіча. Яго прозвішча зафіксавана ў Іпацьеўскім летапісе пад 1119 — аб узвядзенні ў Выдубіцкім манастыры пад Кіевам мураванай падпорнай сценкі з боку Дняпра (адначасова з’яўлялася і агляднай пляцоўкай). Паводле заказу князя Міланег пабудаваны цэрквы Св. Васіля ў Оўручы, Св. Апосталаў у Белгарадзе і Пятніцкая ў Чарнігаве.
У гэтых помніках выразна адчуваюцца традыцыі гродзенскай архітэктуры, што і дазваляе даследчыкам меркаваць пра аўтарства Міланега: у сцены ўмураваны каляровыя шліфаваныя камяні (Оўруцкая царква) і паліваныя керамічныя пліткі (Белгарадская царква), скошаныя вонкавыя вуглы (Пятніцкая царква), аналагічныя падпорныя і аглядныя сцены Выдубіцкага манастыра і на мысе Гродзенскага дзядзінца.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]На фасадзе Міхайлаўскага сабора Выдубіцкага манастыра ў Кіеве, у 1982 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка Пятру Міланегу (архітэктар Віктар Уладзіміравіч Саўчанка). Дошка выканана з граніту, над ёй — барэльефны партрэт Міланега. У Гродне яго імем названа вуліца ў прыватным сектары.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ У гэтай школе ён рашуча адыйшоў ад кіеўскай традыцыі, існавалай да 1180-х гг.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міланег Пётр // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- П. Рапапорт. Пётр Міланег — гродзенскі дойлід XII стагоддзя // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 4. — Мн.: Полымя, 1987. — ISSN 0131-2669. С.21—22.