Перайсці да зместу

Прэзідэнт Мальты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Штандар Прэзідэнта

Прэзідэнт Мальты (мальт.: President ta' Malta, англ.: President of Malta) — кіраўнік Рэспублікі Мальта, гарант Канстытуцыі.[1] Ён абіраецца Палатай Прадстаўнікоў Мальты тэрмінам на 5 год. Прэзідэнт узначальвае выканаўчую ўладу, уваходзіць у склад Парламента, назначае суддзяў. З 2009 Прэзідэнт Мальты – лейбарыст Джордж Абела.

Пасада была зацверджаная 13 снежня 1974 пасля абвяшчэння Мальты незалежнай рэспублікай. Апошні генерал-губернатар, Энтані Мама, стаў першым прэзідэнтам.

Дзейнасць Прэзідэнта апісваецца ў частцы 5 Канстытуцыі. На пасаду можа быць абраны толькі грамадзянін Мальты, які ніколі не быў суддзёй Вярхоўнага Суда або Прэзідэнтам, або членам камісій, згаданых у артыкулах 109, 118 і 120.

     Беспартыйны      Лейбарысцкая партыя      Нацыяналістычная партыя

Партрэт Імя Пачатак праўлення Канец праўлення
1 Энтані Мама 13 снежня 1974 27 снежня 1976
2 Антон Буціджыч 27 снежня 1976 27 снежня 1981
- Альберт Хізлер 27 снежня 1981 15 лютага 1982
3 Агата Барбара 15 лютага 1982 15 лютага 1987
- Пол Шверэб 15 лютага 1987 4 красавіка 1989
4 Чэнсу Табонэ 4 красавіка 1989 4 красавіка 1994
5 Уга Міфсуд Банічы 4 красавіка 1994 4 красавіка 1999
6 Гвіда дэ Марка 4 красавіка 1999 4 красавіка 2006
7 Эдзі Фенек Адамі 4 красавіка 2006 4 красавіка 2009
8 Джордж Абела 4 красавіка 2009

Зноскі

  1. Дадатак 2 Канстытуцыі Мальты