Паўночная Дабруджа
Паўночная Дабруджа (рум.: Dobrogea de Nord) — вобласць на паўднёвым усходзе сучаснай рэспублікі Румынія.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Уяўляе сабой паўночную частку гісторыка-геаграфічнага рэгіёна Дабруджа. Плошча — 15,500 км², насельніцтва складае каля аднаго мільёна чалавек. Паўночная Дабруджа ўключае паветы (жудзецы) Канстанца і Тулча. Галоўныя гарады — Канстанца, Тулча, Меджыдзія (Medgidia) і Мангалія (Mangalia). Балгарская частка ўключае Добрыцкую і часткі абласцей Сілістранскай і Варненскай абласцей. Галоўныя гарады — Добрыч і Сілістра.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XX стагоддзя Дабруджа, у тым ліку Паўночная, мела вельмі пярэсты нацыянальны склад. Паўночная Дабруджа размешчана паміж ніжнім Дунаем і Чорным морам і ўключае дэльту Дуная і румынскае ўзбярэжжа Чорнага мора (балгарская частка Дабруджы ўключае самую паўночную частку балгарскага ўзбярэжжа Чорнага мора). На гербе Румыніі Дабруджа прадстаўлена ў выглядзе дэльфіна. У наш час Румыніі належыць Паўночная Дабруджа, доўгія памежныя спрэчкі з Балгарыяй завяршыліся ў 1947 г., абмен тытульнымі нацыянальнымі меншасцямі адбыўся ў 1940 г.
Перапісы насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальнасць | 1880[1] | 1899[1] | 1913[2] | 19301[3] | 1956[4] | 1966[4] | 1977[4] | 1992[4] | 2002[4] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Усяго | 139,671 | 258,242 | 380,430 | 437,131 | 593,659 | 702,461 | 863,348 | 1,019,766 | 971,643 |
Румыны | 43,671 (31 %) | 118,919 (46 %) | 216,425 (56.8 %) | 282,844 (64.7 %) | 514,331 (86.6 %) | 622,996 (88.7 %) | 784,934 (90.9 %) | 926,608 (90.8 %) | 883,620 (90.9 %) |
Балгары | 24,915 (17 %) | 38,439 (14 %) | 51,149 (13.4 %) | 42,070 (9.6 %) | 749 (0.13 %) | 524 (0.07 %) | 415 (0.05 %) | 311 (0.03 %) | 135 (0.01 %) |
Туркі | 18,624 (13 %) | 12,146 (4 %) | 20,092 (5.3 %) | 21,748 (5 %) | 11,994 (2 %) | 16,209 (2.3 %) | 21,666 (2.5 %) | 27,685 (2.7 %) | 27,580 (2.8 %) |
Татары | 29,476 (21 %) | 28,670 (11 %) | 21,350 (5.6 %) | 15,546 (3.6 %) | 20,239 (3.4 %) | 21,939 (3.1 %) | 22,875 (2.65 %) | 24,185 (2.4 %) | 23,409 (2.4 %) |
Ліпаване | 8,250 (6 %) | 12,801 (5 %) | 35,859 (9.4 %) | 26,210 (6 %)? | 29,944 (5 %) | 30,509 (4.35 %) | 24,098 (2.8 %) | 26,154 (2.6 %) | 21,623 (2.2 %) |
Русіны | 455 (0.3 %) | 13,680 (5 %) | 33 (0.01 %) | 7,025 (1.18 %) | 5,154 (0.73 %) | 2,639 (0.3 %) | 4,101 (0.4 %) | 1,465 (0.1 %) | |
Немцы | 2,461 (1.7 %) | 8,566 (3 %) | 7,697 (2 %) | 12,023 (2.75 %) | 735 (0.12 %) | 599 (0.09 %) | 648 (0.08 %) | 677 (0.07 %) | 398 (0.04 %) |
Грэкі | 4,015 (2.8 %) | 8,445 (3 %) | 9,999 (2.6 %) | 7,743 (1.8 %) | 1,399 (0.24 %) | 908 (0.13 %) | 635 (0.07 %) | 1,230 (0.12 %) | 2,270 (0.23 %) |
Цыгане | 702 (0.5 %) | 2,252 (0.87 %) | 3,263 (0.9 %) | 3,831 (0.88 %) | 1,176 (0.2 %) | 378 (0.05 %) | 2,565 (0.3 %) | 5,983 (0.59 %) | 8,295 (0.85 %) |
Зноскі
- ↑ а б G. Dănescu, Dobrogea (La Dobroudja). Étude de Géographie physique et ethnographique
- ↑ Roman, I. N. (1919). "La population de la Dobrogea. D'apres le recensement du 1er janvier 1913". In Demetrescu, A (рэд.). La Dobrogea Roumaine. Études et documents(фр.). Bucarest. OCLC 80634772.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) - ↑ Calculated from results of the 1930 census per county, taken from Mănuilă, Sabin (1939). La Population de la Dobroudja(фр.). Bucarest: Institut Central de Statistique. OCLC 1983592.
- ↑ а б в г д Calculated from statistics for the counties of Tulcea and Constanţa from Populaţia după etnie la recensămintele din perioada 1930–2002, pe judete (рум.) (PDF)(недаступная спасылка) 5–6, 13–14. Guvernul României — Agenţia Naţională pentru Romi. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 2 мая 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх