Пашырана ў Еўразіі. Жыве ў лясной зоне і лесастэпе да Паўночнай Украіны, Варонежскай вобласці Расіі, Паўднёвага Урала, Алтая, Лены. На Беларусі ў невялікай колькасці трапляецца па ўсёй тэрыторыі ў алешніках, на балотах, у поймах рэк і іншых увільготненых і паніжаных мясцінах.