Павел Пракопавіч Рагавой
Павел Пракопавіч Рагавой | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 1985 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | глебазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | акадэмік АН БССР |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Павел Пракопавіч Рагаво́й[1][2] (16 чэрвеня 1895—28 снежня 1985) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1943), прафесар (1943), акадэмік Акадэміі навук БССР (1953), заслужаны дзеяч навукі БССР (1949). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]П. П. Рагавой нарадзіўся ў вёсцы Навілаўка Магілёўскай губерні (зараз у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў пачатковую школу і гарадское вучылішча, у 1915 годзе — настаўніцкую семінарыю. У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў армію і праходзіў службу ў Сібіры і Туркестане[3]. Пасля дэмабілізацыі працаваў настаўнікам пачатковай школы ў вёсцы Рыскава Рагачоўскага павета Гомельскай губерні[4] (сучасная вёска Рыскоў у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці). У 1918 годзе паступіў на сельскагаспадарчы факультэт Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, якую скончыў у 1923 годзе. З 1923 года П. П. Рагавой на пасадзе асістэнта кафедры глебазнаўства Беларускага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі ў Мінску, з 1925 года Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, адначасова вучоны сакратар камісіі глебава-геалагічнай камісіі ў Інстытуце беларускай культуры. У 1930—1941 гг. на пасадзе загадчыка кафедры глебазнаўства і геалогіі Гомельскага лесатэхнічнага інстытута, адначасова выкладае ў Інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі і ўзначальвае працы па глебазнаўстве ў Навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі[3]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны лесатэхнічны інстытут быў эвакуіраваны ў Свярдлоўск, дзе П. П. Рагавой узначаліў кафедру глебазнаўства Уральскага лесатэхнічнага інстытута і абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Строение и водный режим почво-грунтов БССР и их роль в почвообразовании и плодородии почв»[4]. У 1944 годзе разам з інстытутам ён вяртаецца ў Мінск. У 1947 годзе П. П. Рагавой абраны членам-карэспандэнтам, у 1953 годзе акадэмікам Акадэміі навук БССР. У 1957—1964 гг. на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута глебазнаўства, у 1964—1973 гг. загадчык кафедрай глебазнаўства Беларускага тэхналагічнага інстытута.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]П. П. Рагавой займаўся вывучэннем глеб на тэрыторыі БССР, працэсаў глебаўтварэння і іх уплыву на ўрадлівасць, водных рэжымаў глебагрунтоў. Прапанаваў прынцыпы класіфікацыі глеб дзярнова-падзолістых зон. Адзін са складальнікаў глебавай карты БССР. У час працы ў Свярдлоўску прымаў удзел у экспедыцыях па вывучэнню лясоў Сярэдняга Урала.
Пад кіраўніцтвам П. П. Рагавога абаронены больш за 30 кандыдацкіх дысертацый[4]. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.
Сярод апублікаванага:
- Глебазнаўства і глебы БССР, 2 выд. — Мн.: Дзяржвыд. Беларусі, 1935.
- Почвы БССР — Мн.: Изд-во АН БССР, 1952.
- Поймы рек Днепра, Сожа и Припяти (в пределах БССР) и их хозяйственное использование — Мн., 1957 (у сааўтарстве).
- Водный режим почво-грунтов на территории Белоруссии — Мн.: Наука и техника, 1972.
- Почвы Белорусской ССР — Мн.: Ураджай, 1974 (у сааўтарстве).
- Минералы и химические элементы в профиле сильноподзоленных дерново-подзолистых почв Белоруссии, образовавшихся на лёссовидных породах. (разам з П. С. Самадуравым).
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна (1953)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1975)[5]
- 2 ордэны «Знак Пашаны» (1949, 1966)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Дзяржаўная прэмія БССР (1976)
- Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У Мінску на доме № 17 па праспекту Незалежнасці, у якім жыў у 1960—1984 гадах П. П. Рагавой, устаноўлена мемарыяльная дошка[6].
Зноскі
- ↑ Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 612. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- ↑ Рагавой, Павел Пракопавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; 1895—1985) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі(недаступная спасылка)
- ↑ а б Смяян М. І. Акадэмік АН Беларусі Павел Пракопавіч Рагавы (да 100-годдзя з дня нараджэння) // Весці акадэміі аграрных навук Беларусі, № 2, 1995.
- ↑ а б в Павел Прокофьевич Роговой Архівавана 22 жніўня 2018. (руск.) // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі
- ↑ Акадэмік РАГАВОЙ Павел Пракопавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (руск.)
- ↑ Пастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 1995 г. № 358 «АБ УВЕКАВЕЧАННІ ПАМЯЦІ П. П. РАГАВОГА»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рагавой Павел Пракопавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 193. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Роговой Павел Прокофьевич. В кн.: Лившиц, В. М., Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены-корреспонденты — Горки: 2017. — С. 32—34. ISBN 978-985-467-707-1
- Рагавой Павел Пракопавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 612. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Роговой Павел Прокофьевич // Национальная академия наук Беларуси: энцикл. справ. (руск.) / Нац. акад. наук Беларуси, Изд. дом «Беларуская навука»; редкол.: В. Г. Гусаков (гл. ред.) [и др.]. — Минск.: Беларуская навука, 2017. — С. 473. — 599 с.: ил. с. — ISBN 978-985-08-2046-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Акадэмік РАГАВОЙ Павел Пракопавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (руск.)
- Смяян М. І. Акадэмік АН Беларусі Павел Пракопавіч Рагавы (да 100-годдзя з дня нараджэння) // Весці акадэміі аграрных навук Беларусі, № 2, 1995.
- Павел Пракопавіч Рагавой у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Рагавой Павел Пракопавіч, доктар сельскагаспадарчых навук, аграномія на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Роговой, Павел Прокофьевич // Большая биографическая энциклопедия. — 2009. (руск.)
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
- Памерлі 28 снежня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Супрацоўнікі Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАНБ
- Выкладчыкі БДТУ
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
- Глебазнаўцы СССР