Павел Выпых
Павел Выпых | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Paweł Wypych | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Лех Качынскі | ||||||
Кіраўнік урада | Дональд Туск | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Лех Качынскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 лютага 1968 |
||||||
Смерць |
10 красавіка 2010 (42 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | ваявода | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Павел Выпых (польск.: Paweł Wypych; 20 лютага 1968, Отвацк —10 красавіка 2010, пад Смаленскам) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Скончыў Інстытут сацыяльнай прафілактыкі і рэабілітацыі, а таксама гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У 1987—1999 гадах працаваў у скаўцкім руху.[1] У 1990—2003 гадах быў дэпутатам радаў раёнаў Варшавы. Працаваў у гарадской адміністрацыі. У 1996—1999 гадах быў асістэнтам кафедры крыміналогіі Інстытуту прававых даследаванняў Польскай акадэміі навук, затым дырэктарам Цэнтру падтрымкі сям'і. З 2002 года ўзначальваў Управу сацыяльнай палітыкі Варшавы. У 2005—2006 гадах быў сакратаром стану (намеснікам міністра) ў Міністэрстве працы і сацыяльнай палітыкі. У 2007 годзе нядоўга быў падсакратаром стану ў Канцылярыі прэм'ер-міністра і кіраўніком Установы сацыяльнага забеспячэння. У 2007—2009 гадах быў саветнікам прэзідэнта, а з 2009 года — мзяржаўны сакратаром (міністрам) ў Канцылярыі (адміністрацыі) прэзідэнта.
Загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 года пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэння Польшчы [2].
Пахаваны ў Варшаве.
Зноскі
- ↑ Яны загінулі пад Катынню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010
- ↑ Komunikat Nr 163/VI kad. Архівавана 24 кастрычніка 2013. (польск.)
- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Смаленску
- Пахаваныя на Брудноўскіх могілках
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Палітыкі мясцовага кіравання Польшчы
- Міністры Польшчы
- Загінулі ў авіякатастрофах