Перайсці да зместу

Павел Аляксеевіч Серабракоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Аляксеевіч Серабракоў
Дата нараджэння 28 лютага (13 сакавіка) 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1977(1977-08-17) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяніст
Інструменты фартэпіяна
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Jan Panenka[d]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР

Павел Аляксеевіч Серабрако́ў[1] (руск.: Серебряков Павел Алексеевич; 28 лютага 1909 — 17 жніўня 1977) — савецкі піяніст, рэктар, прафесар Ленінградскай кансерваторыі, Народны артыст СССР (1962).

Канцэртаваў з 1929 года. На працягу многіх гадоў быў увасабленнем музычнага жыцця Ленінграда, адным з яе сімвалаў. Выступаў і як сольны выканаўца, і ў ансамблі са скрыпачамі М. І. Вайманам, Б. Л. Гутнікавым, віяланчэлістам М. Л. Растраповічам, спявачкай К. В. Ізотавай і інш. Граў пад кіраваннем дырыжораў Я. А. Мравінскага, К. П. Кандрашына, Арвідса Янсанса, М. С. Рабіновіча і многіх інш. Сярод іх сын піяніста Юрый Серабракоў (1939—2016).

Віртуознасць, яркая эмацыянальнасць, натхнёнасць, буйны маштаб творчага мыслення дазвалялі піяністу самабытна і пераканаўча выконваць як сачыненні класічнага і рамантычнага рэпертуараў, так і творы савецкіх кампазітараў, многія з якіх у яго выкананні прагучалі ўпершыню (Першы фартэпіянны канцэрт Д. Д. Шастаковіча). Аддаваў перавагу творам Л. Бетховена, Ф. Ліста, Ф. Шапэна, Р. Шумана, М. П. Мусаргскага, П. І. Чайкоўскага, С. В. Рахманінава, С. С. Пракоф’ева, Д. Д. Шастаковіча.

Праводзіў шырокія канцэртныя цыклы. Гастраляваў у многіх краінах, у тым ліку ў Аўстраліі, Японіі, Турцыі, Іране, Бразіліі.

Зноскі

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1 (руск.)
  • Серабракоў Павел Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 341. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).